суббота, 28 сентября 2013 г.

Капліца ў Палянах

Самая старая дзеючая капліца ў Ашмянскім раёне. Пабудавана ў 1810 г. з дрэва. Размешчана на вясковых могілках. Асвечана ў гонар Св. Ганны. У 1991 г. адрамантавана вернікамі з дапамогай калгаса "Маяк". Гэта адназрубная безапсідная святыня ў стылі класіцызм, галоўны фасад вырашаны ў выглядзе чатырохкалоннага порціка, у самым левым інтэркалумніі якога падвешаны звон. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю, падлога цагляная, над уваходам хоры на двух слупах.

(Інфарамацыя з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён" і газеты "Слова Жыцця").

пятница, 27 сентября 2013 г.

Каплічка ў Піктушы

Каплічка імя Божай Міласэрнасці знаходзіцца паміж невялкімі вёскамі Піктуша, Дзяліна і Бурцішкі, недалёка ад цэнтра сельсавевта Крэйванцаў.
Пабудавана ў 1930-ых гг. (паводле globus.tut.by). Адноўлена ў 2010 г. (асвечана біскупам Аляксандрам Кашкевічам).

вторник, 24 сентября 2013 г.

Каплічка ў Алянах

Вёска Аляны вядома з XVI ст. як уласнасць Ашмянскага староства.
Ужо ў 1782 г. тут, ва ўладанні ашмянскай суддзёўны Важынскай, была “ўзнесена” капліца, але праз паўстагоддзя яна ўжо не дзейнічала. 

Калі пасля падаўлення паўстання 1831 г. Парфірый Важынскі (старшыня Ашмянскага трыбунала, удзельнік вайны 1812-14 гг.) быў сасланы ў Сібір, ён даў зарок пабудаваць, а дакладней – адрадзіць, у сваім маёнтку капліцу, калі вернецца на радзіму. Адбылося гэта толькі праз 25 гадоў, але абяцанне сваё пан Важынскі выканаў. Так на мясцовых могілках з’явілася каменная капліца ў стылі класіцызм. У алянскім палацы Важынскіх здаўна знаходзілася копія абраза Маці Божай Барунскай, па легендзе, калі царскія ўлады вырашылі зачыніць барунскі кляштар, Важынскія замянілі арыгінал на копію. У 1926 г. абраз быў вернуты ў касцёл, у 1927 г. рэстаўрыраваны віленскай мастачкай Г. Шрамоўнай. Капліца спачатку была прыпісана да ашмянскай парафіі, але пасля паўстання 1863 г. яна была зачынена і пакінута. “За польскім часам” капліца адрадзілася і належала да барунскай парафіі. Сёння яна знаходзіцца ў зруйнаваным стане. Капліца ўзведзена з бутавага каменю з атынкаванымі ўстаўкамі з цэглы. Уяўляе сабою атынкаваны знутры зальны аб’ём са слаба выяўленым трансептам, яго тарцы – як галоўны, так і алтарны фасады – завяршаліся трохвугольнымі франтонамі. Кампазіцыю капліцы ўвенчвала, магчыма, толькі сігнатурка. Пад капліцай зроблены склеп-пахавальня.
Тэкст узяты з газеты "Слова Жыцця".

понедельник, 23 сентября 2013 г.

Анжадаўскі касцёл

Касцёл Найсвяцейшага сэрца Пана Езуса

Пачаў будавацца з цэглы ў 1993 г. паводле праекту літоўскага архітэктара Альгірдаса Канівы (першы камень асвячоны 19 мая 1993 г. і пакладзены ў падмурак). Будаўніцтва вялося арэнднай перасоўнай механізаванай калонай №160 (начальнік калоны А.А.Сазановіч, прараб С.К.Гарлуковіч, будаўнікі С.І.Ніколенка, Р.М.Васілеўскі, А.А.Сапачоў, П.Т.Каханоўскі, С.К. Усціновіч). Ініцыятыву ўзвядзення новага храма выказаў настаяцель Тургельскага прыхода Юзаф Ашкеловіч. Удзел прымалі вернікі, дапамогу аказваў калгас імя Ільіча (старшыня І.Д.Плаўскі). Будаўніцтва вялося на сродкі фундатараў з Польшчы і Англіі. Частка грошай на будаўніцтва атрымана ад фірмы "Сантанас" (г. Мінск). Будаўніцтва закончана ў 1995 г. (асвечаны 17.9.1995 г. гродзенскім біскупам А.Кашкевічам).

Сучасны касцёл пабудудаваны на месцы касцёла Св. Казіміра. Пабудаваны ўладальнікам вёскі К.Манчынскім у 1736 г. першапачаткова як капліца Тургельскай парафіі. З 1785 г. касцёл (з 1807 г. - у Табарышскай парафіі). Разбураны праціўнікамі каталіцтва (1865 г.). У 1912 г. пачалося будаўніцтва новага храма (спынена немцамі  ў 1915 г.). У маі 1917 г. будаўніцтва прадоўжана (у кастрычніку таго ж года закончана, адбыліся набажэнствы). Касцёл драўляны. Асвячоны 18.11.1923 г. У 1949 г. савецкія ўлады зачынілі касцёл, а ксяндза арыштавалі. Напрыканцы ХХ ст. святыня ў Анжадаве, якую за саветамі выкарыстоўвалі пад калгаснае сховішча, уяўляла сабою жудасную руіну. Разбураны ў 1992 г.

Крыніцы: кніга "Памяць. Ашмянскі раён", 2003 і артыкул з журнала "Слова Жыцця".
На radzima.org ёсць шмат фатаздымкаў з гісторыі анжадаўскага касцёла.

Драўляны касцёл, які раней быў на месцы сучаснага храма:

среда, 18 сентября 2013 г.

Тадэвуш Коцел

Tadeusz Kociełł

Апошні ашмянскі староста (1772-1799) Тадэвуш Коцел паходзіў з старажытнага роду, герба Пелікан.

Генерал-майор літоўскага войска. Кавалер ордэна Белага Арла (1791) і Св. Станіслава (1775). Працяглы час быў багацейшым чалавекам у Ашмянскім павеце. Таксама з'яўляўся старостам маркаўскім. Да таго як стаць старостай, з'яўляўся скарбнікам.


Нарадзіўся 7 ліпня 1736 у сям'і Коцела Казіміра (1690-?) і Барбары з Хамінскіх (1690-1775). Барбара была дачкой ашмянскага старосты Людвіка Якуба Хамінскага.

Быў двойчы жанаты. Ад першага брака з Ганнай з Скумін-Тышкевічаў (1730-1772) меў трох дзяцей: Юзэфа (1764-1810) , Казіміра Міхала (1767-1813), Барбару (1770-1826). Сыны не аставілі пасля сябе нашчадкаў і род Коцелаў згас. Барбара выйшал замуж за Андрея Абрамовіча ад якога мела 4 дачкі. Другі раз Тадэвуш ажаніўся з дачкой ашмянскага маршалка Марціна Тэадора Аскерка (імя яе невядома).


Пры ім у Беніцы быў пабудаваны палац у 1779-81 гг. (архітэктар Карла Спампані):

Малюнак Н.Орды

Яшчэ шмат фатаздымкаў і цікавай інфармацыі пра Беніцкі двор ёсць у кніге Aftanazy "Dziejerezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Tom 4"

Памёр 5 лютага 1799. Пахаваны у беніцкім касцёле (фундаваны Міхалам Казімірам Коцелам).
Эпітафія на мармуровай дошцы (на правай сцяне беніцкага касцёла).
D. O. M. Tadeusz Kociełł, powiatu oszmiańskiego i markowski starosta, generał major wojsk litewskich, orderów Orła Białego i św. Stanisława kawaler. Urodził się K. 1736 lipca 7 dnia, umarł zaś R. 1799 lutego 5 dnia - a od potomstwa, przez tę nieodżałowaną stratę w smutku zostawionego, jako ojciec najlepszy, wieczną wdzięczności i uszanowania ma sobie poświęconą pamiątkę.


Беніцкі касцёл (Маладзечненскі р-н), дзе знаходзіўся фамільны магільны склеп роду Коцелаў

Магільная дошка Міхала Казіміра Коцела
Магільная дошка Юзэфа Коцела
Мемарыяльная дошка Тадэвуша Коцела хутчэй за ўсё не захавалася.

воскресенье, 15 сентября 2013 г.

Фота

Каля сінагогі
Даваенная камяніца на вуліцы Савецкай
Завулак 17 верасня
Ашмянка
Тры даваенныя камяніцы на вуліцы Савецкай
Восень. Каталіцкія могілкі
Вежы касцёла
Аканіцы
Каля гальшанскага маста
Сінагога
Вул. Аўдзеева
Гара крыжоў