пятница, 30 марта 2018 г.

Фотамайстэрні Ашмянаў

Першыя звесткі пра фотамайстра ў Ашмянах можна знайсці ў зборніках "Вся Россия" за 1900,  1902 і 1912 гг. У той час фотаздымак можна было зрабіць у Цюлкевіча Антона Гаўрылавіча.

Пра яшчэ аднаго з першых ашмянскіх фатографаў вядома з артыкула Віктара Шукеловіча "Знойдзена адна з найстарэйшых вядомых фатаграфій, якія былі зроблены ў Ашмянах" апублікаванаму ў газеце "Ашмянскі веснік".

Фотаздымак з артыкула Віктара Шукеловіча

Уладзімір Адамавіч Францысон, дарэчы, быў загадчыкамі ашмянскага віннага склада.

Інфармацыю аб ашмянскіх фотамайстэрнях у міжваенны час можна адшукаць у Адрасных кніжках (Fotograficzne zakłady: Amasowicz L., Żeligowskiego – Szugol I.)

Дзе знаходзілася фотамайстэрня Л. Амасовіча (па іншых звестках З. Амасовіч) вядома дакладна, дзякуючы фотаздымку з кнігі Oshmana Memorial Book, 1969 г.


Будынак гэты, хоць і ў перабудаваным выглядзе, але захаваўся да нашых часоў.



Фотамайстэрня Ізаака Шугаля (або Шуго) знаходзілася на вуліцы Пілсудскага 29, што вядома з подпіса да вось гэтага фотаздымка ашмянскага павятовага агранома Вітольда Перапечкі:
ok. 1929 – 1930. Pieczątka zakładu foto. Zakład fotograficzny Izaak Szugo, Oszmiana, Piłsudskiego 29.
Магчыма, адрас Пілсудскага 29 меў дом, дзе зараз знаходзіцца крама "1000 мелочей", або нейкі з суседніх будынкаў:
Магчымае месца фотамайстэрні Шугаля (фотаздымак 2011г.)

понедельник, 26 марта 2018 г.

На актуальную тэму (15.05.1928)

Артыкул ананіма Z. з газеты "Słowo" 15.05.1928.

На актуальную тэму. Балячкі нашых сацыяльных спраў, калі іх выносяць на белы свет прыкрая рэч, аднак змушаны, дзеля грамадскага дабра, выказаць сваё меркаванне аб іх!
Не маю намеру, крый Божа, нашкодзіць каму-небудзь з паважаных асоб, або задаволіць уласнае самалюбства, безумоўна не, але з даўніх часоў маю прывітую схільнасць да добрага і прыгожага ў жыцці, і заўсёды быў прыхільнікам эстэтычных патрабаванняў, у гэтым кірунку я іду да канца.
Бібліятэка і чытальня Школьнай Інспекцыі, у значнай ступені будуць спрыяць развіццю асветы і культуры, калі яны належным чынам выконваюць сваю задачу. Маем ужо досыць шмат кніжак, але нажаль, доступ да іх, асабліва для вясковай грамадскасці, вельмі ўскладнены. Цэлы дзень яны зачынены і толькі каля сямі гадзін, а часамі і пазней, адкрываюцца. Ніхто з прыезджых да таго часу, каб атрымаць кніжкі, у горадзе не застаецца, насупраць, мы бачым, што ў рынкавыя дні да гэтай пары ў горадзе ўжо пуста.
Зачыненая чытальня – не менш прыкра і для гарадской грамады, на працягу цэлага дня знайшлося бы досыць шмат асоб, якія пажадалі бы скарыстацца чытальняй, нават за невялікую месячную плату, калі б былі часопісы, якія маглі бы зацікавіць грамадскасць.
Дзеля агульнай карысці, звяртаюся з просьбай да таго, каму ў першую чаргу належыць перамяніць існуючы лад, каб як найбольш палегчыць абмен кніжак, і чытальня змагла бы выконваць сваю важную задачу ва ўсіх сэнсах гэтага слова.
Павятовая камунальная каса пачала сваю дзейнасць, выдаўшы першыя крэдыты. Дырэктарам быў прызначаны Завістоўскі, у склад кіраўніцтва назначаны: адвакат Вітольд Галаўскі, як начальнік, чыноўнік стараства Міхаіл Маслоўскі і кіраўнік паштовага аддзелу Браніслаў Масальскі. Памагай Бог, гэтай карыснай і пажаданай установе!
Паўгода як маем кінатэатр, які без пытанняў адносіцца да культурных і адукацыйных цікавосткаў, праўда толькі тады, калі гэта прызначэнне забяспечваецца адпаведным падборам фільмаў.
Шкада, што Гурская аддала памяшканне ў чужыя рукі; ёсць довады, што ў іншых выпадках яго бы так не эксплуатавалі.
Цана за месца – вельмі вялікая ў параўнанні з іншымі гарадамі і працягвае павялічвацца.
Цвёрдыя і нават у першых шэрагах занадта шчыльна ўсталяваныя лаўкі, грамафон, які страшэна енча і не гарманізіруе з экранам, зразумела вызываюць незадаволенасць; аднак публіка стала перапаўняя кінатэатр, чакаючы змен да лепшага.
Resursa Obywatelska, якая месціцца ў купца Шэлюбскага, пакідае жадаць лепшага. Я бы прамаўчаў, каб яна называлася: «Яўрэйска-польская сталоўка».
Усё месца пакідае прыкрае ўражанне, ужо напачатку абурае не выкананне гігіенічных умоў: усюды брудна, на кухне гэта адчуваецца выключна!
Шэлюбскі, які ўзначальвае такое прыбытковае прадпрыемства, як буфет і кухня ў гэтай Resursie Obywatelsko-Ziemiańskiej, забыў аб тым, што найважнэйшай умовай з’яўляецца утрыманне памяшкання ў належным стане, яно павіна быць адпаведна мэблявана, і гэта бы заахвоціла мясцовых землеўладальнікаў і эліту горада на большае наведванне. Таксама безумоўна неабходна, каб памяшканне была абноўлена, кухня даведзена да належнай чысціні, што справядліва патрабуе грамадства пры такіх высокіх цяперашніх цэн на буфет.
Клуб, які складаецца з танцавальнай залы, картачнага пакоя і більярда, не дацягвае да належнага ўзроўня і не выкарыстоўваецца належным чынам. У загадчыкаў клуба няма кіраўнічай лініі – адсутнічая ініцыятыва і энэргія, няма сацыяльнай камунікацыі, і яшчэ прычына крытыкі – недахоп журналаў, якія маглі бы зацікавіць.
Да танцавальнай залы, мяне запрасілі некалькі знаёмых жанчын, дзе яны рэпетавалі. Незабыўныя харавыя песні, больш за дзесяць мілых, прывабных і чароўных жанчын, пры нязначным удзеле мужчын, якія ў той самы час у большасці былі побач... пры більярдзе!
Падраныя лаўкі, голыя брудныя сцены, а ніжнія шыбы ў вокнах, завешаны газетамі, каб не заглядалі з вуліцы, вось як выглядае танцавальная зала ў Resursie Obywatelskiej нашага горада.
Выступаючы па ініцыятыве групы жанчын, я звяртаю ўвагу «Piekarni Polskiej», а можа і санітарных органаў, каб яны пільней сачылі за чысцінёй у займаным памяшканні, а абслуговы персанал быў чысцей апрануты.