среда, 29 июня 2016 г.

Як змяніліся Ашмяны (2007-2014)

З дапамогай спадарожнікавых здымкаў (Google Карты 2007 г. і Yandex Карты 2014 г.) можна наглядна ўбачыць найбольш значныя змены на тэрыторыі горада:

1. Будаўніцтва новага мікрараёна "Барунскі"
2. Працяг забудовы мікрараёна "Заходні"
3. Працяг забудовы мікрараёна "Паўднёвы"
4. Новая развязка на мінскай шашы і стварэнне дарогі да Беларускай АЭС
5. Рэканструкцыя цэнтральнай плошчы
6. Знос недабудаванага дома быта і стварэнне новай дарогі (звязала вул. Савецкую і Барунскую)
7. Будаўніцтва будынкаў Беларусбанка, Дабранома і Айпаса
8. Рэканструкцыя стадыёна
9. Будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплекса

пятница, 10 июня 2016 г.

Гарадская студня

Цікава, што сярод нешматлікіх захаваўшыхся дарэвалюцыйных фотаздымкаў і малюнкаў Ашмянаў, ажно на чатырох з іх, галоўным аб'ектам з'яўляецца студня. Тры з іх, зроблена немцамі падчас 1-ай сусветнай вайны. З гэтага можна зрабіць вывад, што ашмянская студня на яе галоўнай вуліцы была дастаткова незвычайным і цікавым для замежнікаў аб'ектам.
Студня знаходзілася на вуліцы Віленская (зараз гэта перакрыжаванне Савецкай і Чырвонаармейскай вуліц).

"Oszmiana. Strassenbild" малюнак з паштоўкі Е.Лангау, 1916
Сёння месца, дзе знаходзілася студня выглядае гэтак (ракурс прыкладна такі як на першым здымку):