понедельник, 27 февраля 2017 г.

Самыя распаўсюджаныя прозвішчы Ашмянскага раёна

Паводле тэлефоннага даведніка 2010 г.

Табліца паказвае колькі разоў прозвішча сустракаецца ў тэлефонным даведніку. Асобна прыводзіцца колькасць тэлефонных нумароў у горадзе Ашvяны і сельскай мясцовасці раёна.

Прозвішча
Раён
Горад
Вёскі
1
Шукеловіч
59
36
23
2
Савіцкі
56
30
26
3
Ждановіч
51
30
21
4
Чаплінскі
51
38
13
5
Жукоўскі
49
23
26
6
Баркоўскі
49
19
30
7
Завацкі
46
19
27
8
Гайдукевіч
45
29
16
9
Багдановіч
44
23
21
10
Станкевіч
42
20
22
11
Паўлоўскі
42
28
14
12
Казлоўскі
40
24
16
13
Янушкевіч
40
27
13
14
Сі(е)нкевіч
37
19
18
15
Вінцэ(а)ловіч
37
23
14
16
Зе(і)нке(о)віч
37
19
18
17
Садоўскі
36
12
24
18
Александровіч
36
19
17
19
Гарлуковіч
36
17
19
20
Гардзей
35
16
19
21
Адашкевіч
34
22
12
22
Мацкевіч
33
18
15
23
Гіруць
33
19
14
24
Свірскі
32
25
7
25
Болзан
32
19
13
26
Кетрыс
31
16
15
27
Місюкевіч
31
21
10
28
Вішнеўскі
31
20
11
29
Янкоўскі
30
13
17
30
Васілеўскі
30
16
14

пятница, 24 февраля 2017 г.

Самы тыпавы РайВыканКам

У 33 раённых цэнтрах РайВыканКамы (былыя Дамы Саветаў) пабудаваны па аднолькаваму праекту.


Большасць з іх перабудаваны. Дабудаваны скатныя дахі, франтоны і інш.

Расоны
Беразіно
Чавусы
Узда
Валожын
Зельва
Чэрыкаў
Масты
Пружаны
Орша
Маларыта
Талочын
Шуміліна
Старыя Дарогі
Ушачы
Хоцімск
Круглае
Клецк
Паставы
Дуброўна
Крычаў
Карэлічы
Ганцавічы
Іўе
Карма
Акцябрскі
Чачэрск
Ляхавічы
Нясвіж
Івацэвічы
Горкі
Шаркаўшчына
Бабруйск

пятница, 10 февраля 2017 г.

Паездка прэзідэнта Польшчы па Ашмяншчыне

Летам 1930 года прэзідэнт Польшчы прафесар Ігнацы Масціцкі здзейсніў вялікае падарожжа па Віленскаму ваяводству. Не абмінуў ён і Ашмянскі павет.
Ігнацы Масціцкі
21.06.1930
АШМЯНЫ. Ігнацы Масціцкі прабыў у Ашмянах больш за тры гадзіны. Пасля ўрычастай сустрэчы і малітвы ў касцёле прэзідэнт удзяліў галоўную ўвагу сферы адукацыі. Спачатку Масціцкі ўручыў атэстаты вучням гімназіі. Далей адбылося ўрачыстае асвячэнне новай 7-класнай агульнаадукацыйнай школы, якая была названа ў гонар прэзідэнта. Будынак і школьны сцяг асвяціў біскуп Бандурскі. Першы цвік у дрэўка сцяга забіў сам прэзідэнт. На адкрыцці школы прысутнічалі ўсе школьнікі Ашмянаў і наваколля. Масціцкі заслухаў таксама рэферат куратара віленскай школьнай акругі Пагаржэльскага аб адукацыі ў Віленскім ваяводстве. Яшчэ для прэзідэнта быў зладжаны паказ каней.
ГАЛЬШАНЫ. Прэзідэнт наведаў гальшанскі касцёл і аглядзіў саркафаг Паўла Сапегі.
АНТАНОВА. Ігнацы Масціцкі пабываў у мясцовай сельскагаспадарчай школе.
БАРУНЫ. Пасля малітвы ў барунскім касцёле прэзідэнт Польшчы наведаў настаўніцкую семінарыю, якая месцілася ў кляштарных мурах. Таксама мясцовыя семінарысты зладзілі для Масціцкага вакальна-музычны канцэрт.
КРЭВА. Наведванне руін замка, дзе Масціцкі таксама агледзіў бліндаж, які застаўся пасля I-ай сусветнай вайны.
КУЦЭВІЧЫ. Каля Куцэвіч мясцовыя жыхары ў гонар праезда прэзідэнта паставілі фігуру Маці Божай з Лурда, каля якой на некалькі хвілін і затрымаўся Масціцкі. І праз Жупраны накіраваўся ў Дакурнішкі.
ДАКУРНІШКІ. Начлег і вячэра ў маёнтку Аляксандра Жылінскага.
22.06.1930
СОЛЫ. У Солах адбыўся цікавы эпізод: праз натоўп людзей да Масціцкага праціснуўся сын мясцовага земляроба 12-гадовы Эдвард Шыманскі. Хлопец паказаў прэзідэнту драўляны ровар, які сам і змайстраваў. Ва ўзнагароду за незвычайную працу юны майстра ад прэзідэнта атрымаў 100 злотых.
СМАРГОНЬ. Пасля наведвання Смаргонь прэзідэнт Напалеонаўскім трактам накіраваўся ў Маладзечна.
На памяць аб паездкі па Ашмяншчыне Масціцкаму падаравалі манаграфію Чэслава Янкоўскага „Powiat Oszmiański”.
Кадылак прэзідэнта Польшчы
Крыніцы: