вторник, 7 января 2014 г.

Царква Богаяўлення Гасподняга ў Ашмянах

Тэкст з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён":
"Драўляная. Пабудавана ў 1840 г. на сродкі духоўныя. Месца знаходжання – былая вуліца Папярэчная (зараз Камсамольская). Перастала існаваць у канцы XIX ст. У 2-й палове XIX ст. настаяцелем царквы быў Данііл Пятроўскі."

Але калі верыць ніжэйпрыведзенай нямяцкай паштоўке, то царква існавала яшчэ як мінімум у часы 1-ай сусветнай вайны.

У сярэдзіне 1920-х гадоў на месцы царквы быў пабудаваны дом для старасты.

Фотаздымак з radzima.net

З 1840 па 1883 царква была прыхадской, з пабудовай Васкрэсенскай царквы пераведзена ў статус прыпісных.

Месца знаходжання царквы дакладна вядома:
Царква знаходзіцца пад нумарам 1
Будынак які знаходзіцца на месцы царквы

Аўтар праекта храма: архітэктар Пётр Пятровіч Вісконці (або Вісконці 2-гі).

Праект храма 1833 г (Слюнькова И.Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи. Пересоздание наследия. – М.: Прогресс-Традиция, 2009):
План царквы:


3D мадэль царквы:

Дарэчы, настаяцель царквы Данііл Сцяпанавіч Пятроўскі (17.12.1822 - 29.12.1892) з'яўляўся ініцыятарам будаўніцтва Спаса-Васкресенскай царквы ў Ашмянах. Прызначаны святаром у Ашмяны ў 1851 г., у 1873 г. узведзены ў сан пратаірэя. Яго ўнук - знакаміты святар Понцій Рупышаў. Пахаваны Д.Пятроўскі на праваслаўных могілках Ашмян.
Магіла Данііла Пятроўскага і яго жонкі
Да Пятроўскага святаром Богаяўленскай царквы з 1840 па 1851 быў пратаірэй Андрэй Сафоніевіч Чэрвякоўскі (1805-76).

понедельник, 6 января 2014 г.

Дом Саветаў у Ашмянах

У Ашмянах большасць савецкіх адміністрацыйных і культурных будынкаў зроблены па тыповых праектах: РДК, кінатэатр, універмаг і інш. Але ёсць адзін, які вылучаецца з гэтага шэрагу - Дом Саветаў.

Пра яго нават напісалі ў 4 томе Архітэктуры Беларусі:
"Індывідуальнасцю архітэктурнага вобраза вылучаецца будынак Дома Саветаў у Ашмянах (арх. А.Духан, В.Кісель, 1978 г.). Кампазіцыя будуецца на спалучэнні 6-павярховага прамавугольнага ў плане аб’ёму і аб’ёму двухсвятловай канферэнцзалы. Галоўны фасад вырашаны выступаючай рамай з чляненнем вертыкальнымі пілонамі. На першым паверсе вылучаюцца тры ўваходныя нішы." (Ст. 514-515. Архітэктура Беларусі. Нарысы эвалюцыі ва ўсходне-славянскім і еўрапейскім кантэксце. Том 4. Кніга 2. XX - пачатак XXI ст. 2009).




Дарэчы, Абрам Рыгоравіч Духан адзін з самых вядомых архітэктараў Беларусі. Ён з'яўляецца аўтарам або суаўтарам праектаў шматлікіх вядомых будынкаў у Беларусі (галоўным чынам у Мінске):
1. Будынак Глаўпаштамта ў Мінске (арх. А.Духан, У.Кароль, 1949-53 гг.);
2. Цэнтральны тэлеграф у Мінске (арх. У.Кароль, А.Духан, 1962 г.);
3. Галоўны корпус БДУ (М.Бакланаў, А.Духан, 1962 г.) і інш.