суббота, 23 ноября 2013 г.

Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь

Інфармацыя станам на 2009 г.
18 аб'ектаў у Ашмянскім раёне занесена ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Аб'екты адносяць да катэгорый: 0, 1, 2, 3 (чым меньш лічба, тым большая значнасць каштоўнасці). У Ашмянскім раёне няма толькі каштоўнасцей 1 катэгорыі.


На жаль, я не знайшоў месцазнаходжанне вёскі Курганы. Магчыма тут маюцца на ўвазе Курганы, якія знаходзяцца ў Літве каля самай мяжы.

Аб'ект
Час стварэння
Месцазнаходжанне
Катэгорыя
1
Гарадзішча перыяду жалезнага веку
III-IV ст. н. э.
в. Шчапановічы
3
2
Гарадзішча перыяду сярэднявечча
XII-XIV ст., XV-XVIII ст.
в. Гальшаны, 1,5 км на ўсход ад вёскі
3
3
Курганныя могільнікі перыяду сярэднявечча
XII-XIV ст.
в. Клявіца, 0,5 км на поўнач ад вёскі, 5 км на паўночны захад ад вёскі, 0,2 км на поўдзень ад курганнага могільніка
3
4
Каменны могільнік перыяду позняга сярэднявечча
XIV-XVI ст.
в. Дукелі
3
5
Каменны могільнік перыяду позняга сярэднявечча
XIV-XVI ст.
в. Жодаўка
3
6
Былая сінагога
XIX ст.
г. Ашмяны
3
7
Руіны былога замка Сапегаў з фрагментамі абарончых збудаванняў
XVI-XVII ст., пачатак XVIII-XX ст.
в. Гальшаны
2
8
Ансамбль кляштара францысканцаў: касцёл Яна Хрысціцеля, роспіс алтарнай сцяны касцёла, жылы корпус, агароджа з брамай-званіцай
XVI-XVIII ст., пач. XIX ст.
в. Гальшаны, на скрыжаванні вуліц 17 Верасня і Ашмянскай
2
9
Капліца з драўлянай скульптурай
XVIII ст.
в. Гальшаны
2
10
Каменны могільнік 
XVI-XVIII ст.
в. Курганы, 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі
3
11
Касцёл Дзевы Марыі: галоўны і два бакавыя алтары
Другая пал. XVIII ст.
в. Мураваная Ашмянка
2
12
Петрапаўлаўскі касцёл: арнаментальны роспіс інтэр'ера
Другая пал. XIX ст.
в. Жупраны
2
13
Ансамбль былога манастыря базыльян: Петрапаўлаўская царква са званіцай, агароджай і брамамі, дэкаратыўнае аздабленне інтэр'ера царквы: тры алтары, амбон, жылы корпус, капліца
Другая пал. XVIII ст.
в. Баруны
2
14
Тэрыторыя, дзе размяшчаўся Георгіеўскі касцёл
Пач. XIX ст.
в. Граўжышкі, у межах агароджы былога касцёла
3
15
Помнік на магіле Анджэя Снядэцкага
1839 г.
в. Гароднікі
2
16
Магіла Ф.Багушэвіча
1900 г.
в. Жупраны
3
17
Брацкая магіла
1944 г.
г. Ашмяны, вул. Савецкая, у парку
3
18
Геадэзічная дуга Струве:
XIX ст.

0
пункт "Лойцы"
0,6 км на паўднёвы захад ад в. Лойці
пункт "Тупішкі"
0,6 км на паўднёвы захад ад в. Цюпішкі
пункт "Дэйбісі"
0,5 км на паўночны ўсход ад в. Дэбесі

У блоге ўжо былі артыкулы пра некаторыя аб'екты з гэтага спіска:

четверг, 21 ноября 2013 г.

Карта Ашмянскага павета (ВКЛ, Рэч Паспалітая)

Афіцыйнае ўтварэнне Ашмянскага павету адбылося па адміністрацыйна-тэрытарыальнай рэформе 1565-66 гг. Павет уваходзіў у склад Віленскага ваяводства.
У 1791 г. з Ашмянскага вылучылі Завілейскі павет (цэнтр - Паставы).
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) да Ашмянскага далучылі ўсходнюю частку Менскага павета.
З 1795 г. павет у складзе Расійскай імперыі.
Аснова для карты ўзята з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён", 2003.

Пра абшары вобласці з цэнтрам у Ашмянах да 1565 г. можна даведацца ў кнізе "Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі" (артыкул Алега Дзярновіча "Абашары Ашмянскага павета перад рэформай 1565-1566 гг.: Фарміраванне тэрыторыі і адміністарцыйнае значэнне").

воскресенье, 17 ноября 2013 г.

Марцін Тэадор Аскерка

Marcin Teodor Oskierka
Марцін Аскерка - адзіны за ўсю гісторыю кашталян ашмянскі.

Пасада ашмянскага кашталяна была намінавана на Гарадзенскім сейме 1793 г. дзеля павелічэння колькасці сенатараў ад ВКЛ.  Марцін Аскерка, як павятовы марашалак ашмянскі, атрымаў прывілей на гэту пасаду 26 кастрычніка 1793 г., але ужо ў канцы таго ж году ў выніку новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы Рэчы Паспалітай ашмянская кашталянія была скасавана. Ашмянскі кашталян захаваў свой тытул, але ўжо не меў сенатарскіх паўнамоцтваў.

Нарадзіўся каля 1720 г. у сям'і навагародскага кашталяна Аскеркі Антоні (1670?-1734) і яго другой жонкі Ганны з роду Грабоўскіх (1692?-?). Герб Аскеркаў - Мурдэліо. Таксама Марцін Тэадор меў двух зводных братоў: Гервазі Людвік і Рафал Алаізі.

Дэбютаваў у палітычным жыцці як пасол мазырскі на сейм 1738 г. Пасля смерці свайго цесця пісара літоўскага Юзэфа Бжастоўскага атрымаў у пасаг у 1746(7) г. мядзельскае староства ў ашмянскім павете. Але па іншым звесткам гэта староства утварылася толькі у 1766 г. Яму таксама належылі Кабыльнік (сёння Нарач) і шмат іншых вёсак каля яго.

Працяглы час з'яўляўся маршалкам ашмянскім (прыкладна 1765-86, 1793 гг.). Кавалер ордэна Св. Станіслава. 

Быў двойчы жанаты. Ад першай жонкі (імя невядома) меў дачку (таксама імя невядома), якая пазней выйшла замуж за апошняга ашмянскага старосту Тадэвуша Коцела. Пазней ажаніўся з Тэрэзай Бжастоўскай (1730?-?), стрыечны брат якой Міхал Бжастоўскі быў перадапошнім старостам ашмянскім. Ад Тэрэзы меў 9 дзяцей: Юзеф (п. 1777), Антоні, Ігнацы, Маріанна (жонка Каетана Козелла), Хелена (жонка Тадэвуша Пузыны) Фларэнцыя, Мехтыльда, Мацільда, Леанарда, Фрэміота Францішка.

Памёр у 1796 г.