Працяг артыкула Міжваенная архітэктура Ашмянаў (Частка I)
4) Дом для старасты. Архітэктар Станіслаў Мечнікоўскі. Пабудаваны на месцы драўляннай Богаяўленскай царквы. Зараз будынак на рэканструкцыі.
5) Дом на чатыры сям'і тып II-P. Архітэктар таксама Мечнікоўскі. Сёння тут знаходзіцца ваенкамат.
Падрабязней пра гэтыя два будынка можна даведацца ў yozas_gubka
Дом для старасты
|
Дом на чатыры сям'і (здымак У.Садоўскага)
|
Пабудавана каля Барунскага маста на месцы драўляннага млына. Будынак ГЭС пачалі будаваць у 1926 г., а скончына 31 сакавіка 1931 г.
Сучасны выгляд
|
Фотаздымак 1930-ых гг.
|
Тэкст з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён":
Школа першапачаткова размяшчалася ў невялікім двухпавярховым драўляным будынку на
вуліцы Барунскай. Яна была разлічана на 300 вучняў, а іх налічвалася каля 800.
Вучыліся ў дзве змены. Гэта адна з галоўных прычын будаўніцтва новай школы,
якое пачалося па рашэнні магістрата ў красавіку 1929 г. на вуліцы Адама
Міцкевіча. 21 чэрвеня 1931 г. мураваная школа была здадзена ў эксплуатацыю. На
яе адкрыцці прысутнічаў прэзідэнт Польшчы прафесар Ігнацы Масціцкі, у гонар
якога школа была названа.
Плошчы новай
навучальнай установы хапіла для таго, каб пазней там працавалі дзве
агульнаадукацыйныя (паўшэхныя) школы (№1 – дырэктар Ян Канечны, №2 – дырэктар
Пеняс). У 1931/32 навучальным
годзе ў школе было 650 дзяцей, 15 настаўнікаў. Да вайны ў памяшканнях гэтай
школы размяшчалася беларуская сярэдняя школа, у пасляваенны час – сярэдняя
школа №1 (да 1998).
На сённяшні дзень будынак не выкарыстоўваецца.
8) Паліцыя
У гады Польскай Рэспублікі Posterunek Policji Państw. w Oszmianie, Piłsudskiego 55.
Зараз тут месціцца Дэпартамент аховы.
7 комментариев:
Класны артыкул! Іпапярэдні таксама)
Можна я іх перапошчу ў http://kresy-arch.livejournal.com/ ?
Дзякуй. Перапосціць можна)
неяк так:)
http://kresy-arch.livejournal.com/38258.html
Good! Дарэчы ў Ашмянах ёсць яшчэ некалькі будынкаў якія могуць быць "міжваенкай".
будзем шукаць далей:)
Слухайце, а вы не жадаеце выйсці з інфармацыяй з гэтага блогу на больш шырокую аўдыторыю, хаця б у той жа ЖЖ?
Не, магчыма як-небудзь пазней
Отправить комментарий