Карта зроблена на аснове Mapy woewództwa wileńskiego 1928.
Вось якія звесткі прыводзяцца пра Ашмянскі
павет ў кнізе "Памяць. Ашмянскі раён" (2003):
У пачатку 1920-х гадоў тэрыторыя
Ашмянскага павета ў чарговы раз скарацілася за кошт перадачы часткі зямель у
склад Валожынскага павета (утвораны паводле пастановы СМ Польшчы ад 4.2.1921 г.
у складзе Навагрудскага ваяводства). Паводле статыстычных даных у павеце
знаходзіліся 2 гарады (Ашмяны, Смаргонь), дзе пражывала 3596 чалавек (5,1%), 8
сельскіх гмін (сельскіх жыхароў – 66 425), 6 мястэчак. Усяго жыхароў – 70 021
чалавек. На 1 км2 прыпадала 29,8 жыхара. У Ашмянах пражывала 3442
чалавекі, у Смаргоні – 154.
Пасля 2-га перапісу, які адбыўся
9 снежня 1931 г., у Ашмянах было 7414 жыхароў, у павеце – 101 542
чалавекі.
На жаль, лічбы наконт плошчы
павета, колькасці і складу насельніцтва ў розных крыніцах не супадаюць. Тое ж
самае можна сказаць і ў адносінах да колькасці гмін – ад 8 да 10. Існавалі
Беніцкая, Войстамская (пазней увайшлі ў Маладзечанскі павет), Гальшанская,
Граўжышкаўская, Дзевянішкаўская, Крэўская, Куцавіцкая, Дзевянішкаўская,
Крэўская, Куцавіцкая, Палянская, Смаргонская, Сольская (сельскія) і гарадская –
Ашмянская гміны.
У павеце, гарадах і гмінах былі
створаны органы кіраваннія. У старостве ўлада належала старасту і яго апарату.
Меўся і калектыўны выбарны орган – павятовы сеймік. Горадам праз магістрат
кіраваў бурмістр, паралельна існавалі гарадскія рады. Старасту і бурмістру ў
гмінах адпавядаў войт, які ўзначальваў гмінны ўрад, куды ўваходзілі войт, яго
заступнік і адзін лаўнік. Урад выбіраўся на тры гады гміннай радай, якая ў сваю
чаргу складалася з радных і членаў гміннага ўраду.
У розныя гады абавязкі старостаў
выконвалі Фелікс Рыбаловіч, Зыгмунд Кавалеўскі, Канарэўскі, Сушыцкі, Хшаноўскі і
іншыя. Апошні ашмянскі стараста часоў Польскай Рэспублікі Тадэвуш
Ворбродт.
Комментариев нет:
Отправить комментарий