Разважанні наконт сімволікі герба Ашмянаў 1792 г.
Перыяд 1791-92 гг. багаты на выдачу гербаў у Рэчы Паспалітай. Усяго было выдана 74 герба (з іх 55 для населенных пунктаў сучаснай Літвы, 16 - Беларусі, 3 - Польшчы).
Герб горада Ашмяны зацверджаны 22 мая 1792 г. прывілеем №60 апошнім каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім. У гэты ж дзень прыняты герб г. Укмерге (Вількамір).
Разгледзім падрабязна элементы герба:
Разгледзім падрабязна элементы герба:
1) Чырвонае цялё
Дакладна вядома, што гэта родавы герб Панятоўскіх (Ciołek). Элементы звязаныя з асобай караля РП нярэдкасныя для гербаў 1791-92 гг. Цялё таксама прысутнічае на гербах Укмерге (выданы ў той жа дзень) і Шаўлі. А Св. Станіслаў (нябесны заступнік караля) - на гербах Цяльшай, Жэжмарай і Пуня.
2) Надпіс на лацінскай мове Memoria Staniclai Augusti. 1792Гэты надпіс ёсць і на гербе г. Шаўлі. Але чаму менавіта Ашмяны і Шаўлі атрымалі ад караля гэты надпіс застаецца загадкай.
3) Рука з шалямі з воблака
Шалі ёсць таксама на гербах Людвінаваса (у руках Юстыцыі - азначае правасуддзе) і Вабальнінкаса (сімвалізуюць вырошчванне і экспарт ільна).
Ашмянскія шалі магчыма сімвалізуюць адзін з атрыбутаў заступніка ашмянскага парафіяльнага касцёла Св. Міхала Арханёла (шалі ў яго руках - сімвал Страшнага суда), або гэта проста сімвал справядлівасці.
Дарэчы, адлюстраванне святых - адна з самых папулярных тэматыкаў для гербаў таго часу. Выбар святога быў звязаны з нябесным апякуном парафіі, датай выдачі герба і г.д.
Св. Міхал таксама ёсць і на гербе Прывалкаў, але без шаляў.
Іншыя святыя на гербах (пра Св. Станіслава ўжо ўзгадвалася вышэй):
Казімір (Кведарна, Дарсунішкі, Нямунайціс), Юрый (Мар'ямпаль, Прэнай, Угор'е), Ян Непамуцкі (Пільвішкяй, Анікшчяй), Юзаф (Вількія), Антоній (Майшагала), Пётр (Платэляй, Барысаў), Петр і Павел (Сімнас), Габрыэль (Шарашова), Стэфан (Радашковічы), Мацвей (Ялаўка).
4) Шчыт (тарч)
Розная зброя і рыцары прысутнічаюць на шматлікіх гербах 1791-92 гг. і часта яны сімвалізуюць гатоўнасць абараняць са зброяй у руках свабоду свайго горада і ўсёй краіны:
Арогала (шаблі), Жвінгяй (шабля, меч і дзіда), Сударгас (меч і шабля), Гаргждай, Скірснямуне (абодва - меч), Трышкяй (лук са стралой), Акмяне (страла), Вайнутас (гармата), Вейвіржэняй, Йосвяйняй, Людвінавас (усе - вершнік), Даўгай, Шакіна, Кернаве (усе - воін).
Комментариев нет:
Отправить комментарий