Касцёл Найсвяцейшага сэрца Пана Езуса
Пачаў будавацца з цэглы ў 1993 г. паводле праекту літоўскага архітэктара Альгірдаса Канівы (першы камень асвячоны 19 мая 1993 г. і пакладзены ў падмурак). Будаўніцтва вялося арэнднай перасоўнай механізаванай калонай №160 (начальнік калоны А.А.Сазановіч, прараб С.К.Гарлуковіч, будаўнікі С.І.Ніколенка, Р.М.Васілеўскі, А.А.Сапачоў, П.Т.Каханоўскі, С.К. Усціновіч). Ініцыятыву ўзвядзення новага храма выказаў настаяцель Тургельскага прыхода Юзаф Ашкеловіч. Удзел прымалі вернікі, дапамогу аказваў калгас імя Ільіча (старшыня І.Д.Плаўскі). Будаўніцтва вялося на сродкі фундатараў з Польшчы і
Англіі. Частка грошай на будаўніцтва атрымана ад фірмы "Сантанас" (г. Мінск). Будаўніцтва закончана ў 1995 г. (асвечаны 17.9.1995 г. гродзенскім біскупам А.Кашкевічам).
Сучасны касцёл пабудудаваны на месцы касцёла Св. Казіміра. Пабудаваны ўладальнікам вёскі К.Манчынскім у 1736 г. першапачаткова як капліца Тургельскай парафіі. З 1785 г. касцёл (з 1807 г. - у Табарышскай парафіі). Разбураны праціўнікамі каталіцтва (1865 г.). У 1912 г. пачалося будаўніцтва новага храма (спынена немцамі ў 1915 г.). У маі 1917 г. будаўніцтва прадоўжана (у кастрычніку таго ж года закончана, адбыліся набажэнствы). Касцёл драўляны. Асвячоны 18.11.1923 г. У 1949 г. савецкія ўлады зачынілі касцёл, а ксяндза
арыштавалі. Напрыканцы ХХ ст. святыня ў Анжадаве, якую за саветамі
выкарыстоўвалі пад калгаснае сховішча, уяўляла сабою жудасную руіну. Разбураны ў 1992 г.
Крыніцы: кніга "Памяць. Ашмянскі раён", 2003 і артыкул з журнала "Слова Жыцця".
Драўляны касцёл, які раней быў на месцы сучаснага храма: