Апошні ашмянскі староста (1772-1799) Тадэвуш Коцел паходзіў з старажытнага роду, герба Пелікан.
Генерал-майор літоўскага войска. Кавалер ордэна Белага Арла (1791) і Св. Станіслава (1775). Працяглы час быў багацейшым чалавекам у Ашмянскім павеце. Таксама з'яўляўся старостам маркаўскім. Да таго як стаць старостай, з'яўляўся скарбнікам.
Нарадзіўся 7 ліпня 1736 у сям'і Коцела Казіміра (1690-?) і Барбары з Хамінскіх (1690-1775). Барбара была дачкой ашмянскага старосты Людвіка Якуба Хамінскага.
Быў двойчы жанаты. Ад першага брака з Ганнай з Скумін-Тышкевічаў (1730-1772) меў трох дзяцей: Юзэфа (1764-1810) , Казіміра Міхала (1767-1813), Барбару (1770-1826). Сыны не аставілі пасля сябе нашчадкаў і род Коцелаў згас. Барбара выйшал замуж за Андрея Абрамовіча ад якога мела 4 дачкі. Другі раз Тадэвуш ажаніўся з дачкой ашмянскага маршалка Марціна Тэадора Аскерка (імя яе невядома).
Пры ім у Беніцы быў пабудаваны палац у 1779-81 гг. (архітэктар Карла Спампані):
Яшчэ шмат фатаздымкаў і цікавай інфармацыі пра Беніцкі двор ёсць у кніге Aftanazy "Dziejerezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Tom 4"
Памёр 5 лютага 1799. Пахаваны у беніцкім касцёле (фундаваны Міхалам Казімірам Коцелам).

Эпітафія на мармуровай дошцы (на правай сцяне беніцкага касцёла).
D. O. M. Tadeusz Kociełł, powiatu oszmiańskiego i markowski
starosta, generał major wojsk litewskich, orderów Orła Białego i św. Stanisława
kawaler. Urodził się K. 1736 lipca 7 dnia, umarł zaś R. 1799 lutego 5 dnia - a
od potomstwa, przez tę nieodżałowaną stratę w smutku zostawionego, jako ojciec
najlepszy, wieczną wdzięczności i uszanowania ma sobie poświęconą pamiątkę.
Беніцкі касцёл (Маладзечненскі р-н), дзе знаходзіўся фамільны магільны склеп роду Коцелаў
Магільная дошка Міхала Казіміра Коцела
|
||
Магільная дошка Юзэфа Коцела
|
||
Мемарыяльная дошка Тадэвуша Коцела хутчэй за ўсё не захавалася.