Назва карчмы "Віленская" умоўная, у артыкуле яна так названа, бо знаходзілася на вул. Віленская.
Ацыфраваная аўтарам схема карчмы (аснова ўзятая з артыкула "Заезжая корчма в Беларуси", 2005, Сергачоў С.А.):
Тэкст з артыкула А.М.Кулагіна (Збор помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць. 1986):
Карчма на вул. Чырвонаармейская, 25. Пабудавана ў 2-й палове 19 ст. з дрэва. Складаецца з П-падобнага ў плане будынка карчмы і прамавугольнай у плане гаспадарчай пабудовы, якія ўтвараюць унутраны заезны двор. Будынак карчмы - аднапавярховы, на бутавым фундаменце, накрыты паўвальмавым дахам. Сцены звонку ашаляваны, расчлянёны вертыкальнымі сцяжкамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі аконнымі праёмамі з ліштвамі і аканіцамі. Памяшканні перакрыты плоскай дашчанай столлю на бельках. Быў падзелены на 2 часткі (пасля планіроўка зменена). У інтэр'еры захаваліся грубкі, абліцаваныя арнаментаванай кафляй. Карчма - помнік традыцыйнай грамадзянскай пабудовы, у архітэктуры якой выкарастаны прыёмы народнага драўлянага дойлідства.
Таксама ёсць версія, што карчма была пабудавана ў 1903 г. ("Памяць. Ашмянскі раён"). Але трэба заўважыць, што наконт гэтай карчмы магчымы памылкі, так як яе часам блытаюць з яшчэ адной ашмянскай карчмой т.зв. "напалеонаўскай", якая знаходзілася на скрыжвані сучасных вуліц Савецкая і Піянерская (цяпер там брацкая магіла з помнікам).
Фота з РусАрх |
Фота з globustut.by |
Доўгі час выкарыстоўвалася як жылы дом (жылі 2 сям'і). Знесена прыкладна ў 2011 г.
Пазней з'явіцца артыкул пра іншыя корчмы горада.