У блоге ўжо быў артыкул аб адной ашмянскай карчме - "Віленскай".
1) Яшчэ адна з самых вядомых корчм горада - так званая "напалеонаўская", якая знаходзілася на месцы срыжавання сучасных вуліц Савецкай (раней Жупранская, Пілсудскага) і Піянерскай (Янкоўскага). У архітэктурным плане яна вельмі падобна на "Віленскую". Па адной з легенд, у гэтай карчме ненадоўга спыняўся Напалеон падчас адступлення яго войск, таму яе часам і называюць "напалеонаўская".
Цікава, што гэта карчма была дастаткова папулярнай сярод даваенных фатографаў:Малюнак з кнігі "Гісторыя Беларусі. 3 том, 2007. |
У 1967 г. на месцы карчмы паставілі помнік барацьбітам за савецкую ўладу (на ўшанаванне памяці 40 чалавек, якія загінулі 1939-47 гг.):
Скульптурная кампазіцыя: воін і партызанка |
2) У кніге Янкоўскага Powiat Oszmiański, ч.1 узгадваецца старосцінская карчма. Яна знаходзілася на вуглу Рыначнай плошчы, на месцы, дзе пачынаюцца Барунская і Першамайская (Казначэйская) вуліцы. Назва карчмы сведчыць, што доўгі час яна належыла ашмянскім старостам. Потым, як бачна з плана, нейкі час належыла яўрею Гурвічу. У канцы XIX ст. карчма развалілася.
"Nietylko
Oszmianie, ale, ba, całemu powiatowi imponowała karczma starościńska osiadła od
wiek wieków na tem mniej więcej miejscu, gdzie dziś stoi murowany dom
Abelowicza, tj. u rynku samego, opodal nowej cerkwi, wzniesionej na
fundamentach byłego Dominikańskiego kościoła. Kiedy lat temu około trzydziestu
rozwalać ją przyszło, ledwie radę sobie z tem dano, tak olbrzymiemi były brusy
drzewa, tak mocnemi żelaznych sztab związania..."
|
|
месца дзе была карчма
|
3) У кніге Сергачова С.А. "Белорусское народное зодчество" узгадваецца яшчэ адна ашмянская карчма, якая знаходзілася на вул. Камсамольскай (Папярэчнай) д. 5. Яна была пабудавана па прынцыпу вяночнкага двара: шынок і пакоі для пастаяльцаў аддзяляліся ад жылля карчмара, кухні і кладовак скразным праездам са стайняй.
Фота з кнігі Сергачова:
Фота з кнігі Сергачова:
Месцараспалажэнне корчмаў на спадарожнікавым здымку:
1 -"Віленская"; 2 - "Напалеонаўская"; 3 - "Старосцінская"; 4 - карчма на Папярэчнай вуліцы |
Вось яшчэ здымак адной невядомай карчмы ў Ашмянах (а магчыма гэта адна з вышэй узгаданых корчмаў):