среда, 2 октября 2013 г.

Гароднікі

Капліца Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль
Пабудавана ў 1864 г. з дрэва. З'яўлялася сямейнай пахавальняй уладальнікаў маёнтка Снядэцкіх. Адлюстравана на малюнку Н. Орды 1876 г.
Адрэстаўрыравана ў 1990 г.
Помнік народнага драўлянага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб з 3-граннай апсідай, над якой агульны 2-схільны дах пераходзіць у вальмавы. Франтальны фасад завершаны 4-граннай вежачкай. Ашалямаваныя сцены зруба расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках. У інтэр'еры над уваходам - хоры.


Магіла Андрэя Снядэцкага
Андрэй Снядэцкі - знакаміты хімік, урач, філосаф і асветнік.
Надмагілле з белага мармуру пастаўлены ў 1839 г. па заказу сына. Адноўлены ў 2013 г. Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь.
Недалёка ад вёскі за 1 км у паўночна-усходнім напрамку, знаходзіцца Вялікі камень, які магчыма з'яўляецца самым вялікім валуном на тэррыторыі Ашмянскага раёна.

У кніге Янкоўскага "Powiat Oszmiański" узгадваецца, што на месцы сённяшняй вёскі ў старажытнасці знаходзіўся славянскі горад (паводле Хадакоўскага). Аб чым і сведчыць тапонім Гароднікі.

Тэкст з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён", 2003