суббота, 2 мая 2015 г.

Людзі з даваеннага відэа

На відэа, якое знята ў канцы 1930-ых гг. Ааранам Бароўскім можна знайсці кадры, па якіх можна прыкладна ідэнтыфікафаць некаторых людзей:

Данішэўскі
Свірскія
Паташнік

На першым здымку аптэчная і касметычная крама Нотэля Эльяшэвіча Данішэўскага (вул. Пілсудскага, 3).  Яго фірма існавала з 1928 г. Пра будынак ў якім яна знаходзілася  ўжо ўзгадвалася раней ў Даваенная архітэктура Ашмянаў (Частка I).

На другім здымку крама абутку і скур Ёселя Абрамавіча Свірскага. Існавала крама з 1926 г., былы адрас - вул. Касцельная, 1. На здымку відаць прысутнічае і яго жонка Люба, дачка Бэйнэса і Дзіны Эпштэйн. А будынак гэты захаваўся да нашых дзён на вуліцы Першамайскай.

На апошнім здымку Берка Давыдавіч Паташнік, які займаўся продажам жалеза і фарб. Месцілася яго крама на Рынку ў гандлёвых радах. Крама яго існавала з 1900 г. Дарэчы ў спісе ахвяр сусветнай вайны г. Ашмяны ёсць Паташнік Барыс Ошэравіч (н. у 1890) і верагодна яго сын Паташнік Лейба Барысавіч (н. у 1930, навучэнец), магчыма менавіта яны і патрапілі ў аб'ектыў відэакамеры Бароўскага.

Комментариев нет: