У Ашмянах большасць савецкіх адміністрацыйных і культурных будынкаў зроблены па тыповых праектах: РДК, кінатэатр, універмаг і інш. Але ёсць адзін, які вылучаецца з гэтага шэрагу - Дом Саветаў.
Пра яго нават напісалі ў 4 томе Архітэктуры Беларусі:
"Індывідуальнасцю
архітэктурнага вобраза вылучаецца будынак Дома Саветаў у Ашмянах (арх. А.Духан,
В.Кісель, 1978 г.). Кампазіцыя будуецца на спалучэнні 6-павярховага прамавугольнага
ў плане аб’ёму і аб’ёму двухсвятловай канферэнцзалы. Галоўны фасад вырашаны
выступаючай рамай з чляненнем вертыкальнымі пілонамі. На першым паверсе
вылучаюцца тры ўваходныя нішы." (Ст. 514-515. Архітэктура Беларусі. Нарысы эвалюцыі ва ўсходне-славянскім і еўрапейскім кантэксце. Том 4. Кніга 2. XX - пачатак XXI ст. 2009).
Дарэчы, Абрам Рыгоравіч Духан адзін з самых вядомых архітэктараў Беларусі. Ён з'яўляецца аўтарам або суаўтарам праектаў шматлікіх вядомых будынкаў у Беларусі (галоўным чынам у Мінске):
1. Будынак Глаўпаштамта ў Мінске (арх. А.Духан, У.Кароль, 1949-53 гг.);
2. Цэнтральны тэлеграф у Мінске (арх. У.Кароль, А.Духан, 1962 г.);
3. Галоўны корпус БДУ (М.Бакланаў, А.Духан, 1962
г.) і інш.