Паўночная частка Базарнай плошчы (плац Т.Касцюшкі)
Базарная плошча (у час Польскай Рэспублікі - плац Т.Касцюшкі) доўгі час з'яўлялася галоўнай плошчай горада. Яна сфарміравалася ў выніку скрыжавання чатырох галоўных вуліц (Віленскай, Жупранскай, Гальшанскай і Барунскай). Раней на ёй знаходілася ратуша, а потым гандлёвыя рады. Сёння на плошчы знаходзіцца сквер і называецца яна 17 верасня.
У паўночнай часцы плошчы знаходзіліся раней 4 будынка:
На сённяшні дзень захаваўся толькі адзін з гэтых будынкаў (другі злева).
Сучасны выгляд паўночнай часткі плошчы |
Месцазнаходжанне будынкаў (жоўтым колерам выдзелены рэканструіраваныя будыкі, блакітным - існуючы, чырвоным - з папярэдняга артыкула):
Пры рэканструкцыі выкарыстоўваліся ніжей прыведзенные фотаздымкі і відэа:
1) Здымак канц. XIX - пач. XX ст.
(з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён) |
2) Здымак парада 1 траўня 1940 г.
(з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён") |
3) Малюнак Ф.Рушчыца, 1900 г. |
Ва ўсіх чатырох будынках верагодна знаходзіліся крамы і майстэрні. Але з-за благой якасці здымкаў дакладна не зразумела якія.
№6 адна з самых старых камяніц у горадзе. Ён значна зменены у час рэканструкцыі да юбілея горада ў 2006 г. (напрыклад быў прыбраны балкон). Сёння тут месціцца крама "Гурман".
Шыльда над трэцімі дзвярыма будынка №8 сведчыць, што там знаходзілася крама рытуальных прыналежнасцей. Верагодна, менавіта гэты будынак на адной з картаў падпісаны як дом Вакса.
Будынак №5
|
Будынак №6
|
Будынак №7
|
Будынак №8
|
Вось як выглядала вуліца Ашмян, калі аб'яднаць усе 8 будынкаў: