четверг, 11 июля 2013 г.

Уладзімір Акушка

З Ашмяншчынай звязаны лёс шматлікіх вядомых людзей. Але нажаль, не ўсе яны сёння добра вядомы ў саміх Ашмянах. Адзін з такіх - Уладзімір Акушка, пра якога нават не ўзгадваецца ў кнізе "Памяць. Ашмянскі раён".

Уладзімір Фульгенцэвіч Акушка (Vladimir Ocuşco) - знакаміты мастак рэалістычнага напрамку, педагог, заснавальнік малдаўскай школы мастакоў.

Нарадзіўся ён 7 лютага 1862 г. у Ашмянах, дзе і правёў свае дзіцячыя і юнацкія гады.
Вучыўся жывапісу ў Акадэміі мастацтваў (г. Санкт-Пецярбург) у знакамітых майстароў П.П. Чысцякова і Ф.А. Рубо (у 1880-86 гг.).
У 1897 г. па запрашэнню прыязджае ў Кішынёў, дзе да апошніх гадоў свайго жыцця працаваў выкладчыкам, а пасля дырэктарам школы малявання. За час яго працы школа значна павялічылася, былі заснаваны навучальна-метадычны музей і бібліятэка па мастацтве.
Вучнямі гэтай школы былі такія вядомыя майсты як П. Шыллінгоўскі, А. Пламадзялэ, А. Бразэр, В. Нестераў, П. Ваксман.
Маляваў ён галоўным чынам пейзажы. Яго творы прысвечаны прыродзе Малдовы, сельскай працы, стараму Кішынёву, а таксама прыгажосцям Швейцарыі (якую ён наведаў у 1904 г.).
У. Акушка быў сябрам Бессарабскага Грамадства вытанчаных мастацтваў, удзельнікам выстаў.
Памёр 2 студзеня 1919 г. у Кішынёве, не дажыўшы да 57 гадоў.

Яго сын Расціслаў (1887-1966) таксама вядомы малдаўскі мастак і мастацтвазнаўца.
Бацька Уладзіміра Фульгенцій, нарадзіўся 11.02.1825г. у аколіцы Цімохі (каля Гальшан) у шляхецкай сям'і Феліцыяна і Вікторыі Акушкаў. Ён быў пісьмаводам дваранскай апекі ў Ашмянскім уездным судзе  (звесткі пра яго захаваліся ў памятных кніжках Віленскай губерніі з 1853 па 1863 гг.; за гэты час ён з калежскага рэгістратара (XIV) даслужыўся да тытулярнага саветніка (IX)). Таксама ў памятнай кніжцы Вілен. губ. 1863 г. згадваецца Вікенцій Феліцыянавіч Акушка (губернскі сакратар (XII), бухгалтар ашмянскай гарадской ратушы) –  брат Фульгенція.

Канверт выпушчаны малдаўскай поштай, пасвечаны У.Ф. Акушка, з яго карцінай "Ворыва" (1896).
Спасылкі: