У суполцы Facebook "Oszmiana" даўно быў апублікаваны фотаздымак, часоў ІІ-ой сусветнай вайны, з подпісам "Oszmiana, Verlassener Russen-panzer" ("Ашмяны, пакінуты рускі танк"). На фотаздымку тры нямецкія жаўнеры аглядаюць танк, напэўна, гэта лёгкі савецкі танк ТБ-7. Танк стаіць на нейкай вуліцы на якой бачны некалькі непрыкметных драўляных будынкаў. Першапачаткова было складана вызначыць, што гэта за месца.
 |
Oszmiana, Verlassener Russen-panzer |
У 2021 г. выйшла кніга Ўладзіміра Ліхадзедава "Ашмяны і ваколіцы. Падарожжа ў часе", у якой быў змешчаны цікавы здымак часоў І-ай сусветнай вайны. На гэтым фотаздымку нямецкія салдаты маршыруюць з аркестрам, з чаго можна зрабіць выснову, што гэта адна з галоўных вуліц горада: Віленская (Жалігоўскага), Жупранская (Пілсудскага), або Гальшанская.
 |
У кнізе здымак падпісаны як "Ашмяны. Кайзераўскія салдаты 1916-1917 гады" |
Параўноваючы два гэтых здымка, асабліва фрагмент, які прыведзены ніжэй, можна з вялікай верагоднасцю вызначыць, што яны зроблены на адной вуліцы.
 |
Падобны будынак на двух фотаздымках |
На другім фотаздымку звяртае на сябе ўвагу будынак на далёкім плане. У Ашмянах ёсць стары падобны будынак на вуліцы Чырвонаармейскай (былая Віленская, пасля Жалігоўскага). Але гэта дастаткова распаўсюджаны тып будынка ў Ашмянах, таму сцвярджаць, што гэта менавіта ён скаладана.
 |
Будынак з іншага ракурсу |
Для апазнавання гэтага месца карысным аказалась відэазапіс Арана Бароўскага 1930-ых гг. Там ёсць некалькі кадраў, якія былі зроблены, напэўна, на вуліца Жалігоўскага.
 |
Склейка некалькіх кадраў з відэазапісу |
Нескладана апазнаць, што хатка злева - гэта крайні справа будынак з першага фотаздымка.
Таксама з гэтага відэа бачна, што будынак знаходзіўся на перакрыжаванні. На вуліцы Жалігоўскага было падобнае перакрыжаванне з вуліцай Садовай. Гэта перакрыжаванне не захавалася, у савецкія часы на яго месцы быў узведзены шматпавярховы будынак.
 |
Фрагмент польскай міжваенай карты. Зялёны - вул. Жалігоўскага, блакітны - вул. Садовая, жоўты - вул. Адама Міцкевіча. Чырвоным пазначана меркаванае месца будынкаў з прыведзеных вышей фотаздымкаў |
Ніжэй на карце пазначаны меркаваныя месцы будынкаў (1-6) і кропкі адкуль былі зроблены фотаздымкі (І, ІІ). Заўвага: магчыма паміж будынкамі 1 і 2 знаходзіўся яшчэ адзін будынанк.
Большасць гэтых будынкаў былі верагодна знішчаны падчас ІІ-ой сусветнай вайны, бо на аэраздымку 1944 г. на перакрыжаванні вуліц Жалігоўскага і Садовай пабудоў амаль няма.
Комментариев нет:
Отправить комментарий