На відэа 1930-ых гг. Арана Бароўскага ёсць будынак з шыльдай, на якой можна разгледзіць надпіс "Drukarnia". Акрамя шыльды, будынак нічым не прыкметны, звычайная хатка, якіх было шмат у Ашмянах.
 |
Друкарня ў Ашмянах (малюнак на аснове відэа) |
 |
Склейка некалькіх кадраў з відэа, на аснове якой зроблены малюнак |
Адрас друкарні - вуліца Пілсудскга, 38.
У адрасных кнігах за 1928-1930 гг. узгадваецца толькі адна друкарня - Lewin Sz., Piłsudskiego. У кніжцы "Памяць. Ашмянскі раён" напісана, што яна "...знаходзілася ў руках "спулкі" з трох чалавек - Дэўля, Левіна і Шугаля".
У інтэрнэце ёсць некалькі кніг, якія былі надрукаваны ў друкарні Левіна ў Ашмянах.
 |
Głos Oszmiański. Оrgan młodzieży Gimnazjum Państw. w Oszmianie, 1935 (elibrary.mab.lt) |
 |
Warunki dostarczania prądu przez Hydroelektrownię Miejską w Oszmianie, 1929 (polona.pl) |
 |
Пазнака друкарні ў кнізе "Głos Oszmiański" |
Комментариев нет:
Отправить комментарий