суббота, 24 февраля 2018 г.

Plaugo

У міжваенны час у Ашмянах сярод пераважна драўлянай забудовы з'явіўся вялікі 3-х павярховы будынак (ul. Piłsudskiego, 8). Ва ўспамінах жыхароў горада яго часта называюць як дом з аркай. Не ведаю наколькі гэта праўдзівыя звесткі, але нехта прыгадаў, што будынак належыў нейкай пані Пляўгавай.


З розных крыніц мы можам даведацца, што ў Ашмянах сапраўды жыла сям'я Пляўга (магчыма пісаць трэба і інакш, бо не зразумела на які склад націск).


3D мадэль будынка:
У "Книге о исповедающихся и причащающихся Ошмянскаго Римско-Католическаго Приходскаго Костела" (1909 г.) ёсць запіс, з якога мы можам даведацца пра склад сям'і Пляўга, жылі яны на той час на Жупранскім завулку:
На ашмянскіх каталіцкіх могілках, якраз за капліцай, ёсць магіла Пляўга (Groby rodziny Plaugo). Тут трэба адзначыць, што для ашмянскіх могілкаў гэты помнік унікальны, бо на ім ёсць і галоўнае захаваліся да нашага часу выявы памерлых. Дзіўна, але сярод памерлых усе выключна мужчыны.

Таксама на сайце MyHeritage.com ёсць запісы аб некалькіх прадстаўніках гэтай сям'і, і што галоўнае, там ёсць сямейныя фотаздымкі, але нажаль доступ да іх ёсць толькі ў зарэгістраваных карыстальнікаў (рэгістрацыя платная).


У метрычных кніжках ашмянскага касцёла адшукалася наступнае:
1) 16.09.1904 ахрышчана Гелена Пляўга, якая нарадзілася 15.09.1904 у Ашмянах у сям'і Яна і Ганны з Жукоўскіх (? памылка) Пляўга. Хросныя бацькі: Францішак Мурашка і Юлія Каханоўская (жонка Каетана).
2) 28.02.1907 ахрышчана Браніслава Пляўга, якая нарадзілася 23.02.1907 у Ашмянах у сям'і сялян Яна і Ганны з Брывінскіх Пляўга. Хросныя бацькі: Афанасій? Багуслаўскі і Стэфанія Мурашка (жонка Станіслава).
3) 12.06.1907 памерла ў Ашмянах сялянка Сувалкскай губерні ўдава Софія Пляўга ад запалення лёгкіх, ва ўзросце 63 гады. Мела дзяцей: Ян, Уладзіслаў, Паўліна і Апалонія.
4) 28.11.1908 ахрышчана Ўладзіслава Пляўга, якая нарадзілася 21.11.1908 у Ашмянах у сям'і мяшчан з Сувалкаў Яна і Ганны з Брывінскіх Пляўга. Хросныя бацькі: Браніслаў Багусневіч і Антоніна Каханоўская?. А таксама ў хроснай метрыкі ёсць пазнейшая дапіска, што Ўладзіслава 25.06.1929 у ашмянскім касцёле ўзяла шлюб з Міхаілам Барысевічам.
5) 28.10.1912 ахрышчаны Станіслаў Пляўга, які нарадзіўся 29.07.1912 у Ашмянах у сям'і сувальскіх мяшчан Яна і Ганны з Брывінскіх Пляўга. Хросныя бацькі: Станіслаў Мурашка і Марыана Акулевіч (дзяўч.).
6) 5.09.1918 памёр у Ашмянах мяшчанін Юзаф Янавіч Пляўга (18 гадоў) ад параліча мозга.
7) 12.07.1919 памёр у Ашмянах выхаванец Віленскай Р.-К. Духоўнай семінарыі Баляслаў Янавіч Пляўга (23 гады) ад сухотаў.

З метрык зразумела, што Пляўга былі не мясцовымі, а прыехалі з Сувалкаўскай губерні. Адразу Пляўга ўзгадваюцца як сяляне, а пазней, магчымы пасля займеўшы ў горадзе нерухомасць, сталі мяшчанамі.

Такім чынам склад сям'і быў наступным (гады прыкладныя):

Ян (1862-1912) сын Бартламея і Софіі,
яго жонка Ганна з Брывінскіх (нар.1876);
Сыны: Баляслаў (семінарыст, 1896-12.07.1919), Юзаф (1900-5.09.1918) і Станіслаў (29.07.1912-1915);
Дочкі: Стэфанія па мужу Шэпет (1902-29.05.1985), Гелена (нар.15.09.1904), Браніслава (нар.23.02.1907) і Ўладзіслава па мужу Барысевіч (нар.21.11.1908).

Таксама Ян Плаўга некалькі разоў узгадваецца ў выбарчых спісах у газеце "Виленския губернския ведомости" у 1912-13 гг. Што не зусім зразумела, бо да гэтага часу, па вышэй узгаданным звесткам, ён якраз памёр. Але магчыма гэта звязана з тым, што у выбарах маглі ўдзельнічаць яго спадкаемцы, або проста недакладна запісаны яго ўзрост у "Книге о исповедающихся и причащающихся...".

Спіс асоб якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах у Дзяржаўную Думу 1912.
Спіс хатніх гаспадарак з нагоды выбараў ў ашмянскае мясцовае самакіраванне ў 1913 г.
У міжваенны перыяд у Адрасных кнігах у Ашмянах сярод асоб, якія займаліся продажам харчовых прадуктаў, узгадваецца A.Plaugo (ul. Piłsudskiego).

Больш дакладную інфармацыю можна атрымаць з гандлёвага рэестра, які публікаваўся ў віленскіх газетах. Ганна Пляўга мела краму вяндлін на вул. Пілсудскага д.2 (каля царквы), а сама ўласніца жыла на вул. Садовая, д.41. Крама існавала з 1898 г.

з газеты "Słowo" №121 1928

2 комментария:

Анонимный комментирует...

To przedwojenny adres ul. Piłsudskiego 8.
Według wykazu z roku 1938 Anna Plaugo urodziła się w roku 1876.

Pawel комментирует...

dziękuję za informację.