пятница, 28 ноября 2014 г.

Ašmenys

Ёсць цікавае меркаванне, што назва аднаго з сімвалаў Вільні Вострай Брамы мае непасрэдную сувязь з назвай горада Ашмяны. Раней гэтую браму некаторыя мясцовыя жыхары называлі ашмянскай, бо праз яе пралягала дарога да Ашмянаў. А як вядома, найчасцей сустракаецца спроба звязаць тапонім Ашмяны з літоўскім словам "аšmenys", што азначае вастрыё, лязо. Магчыма, нехта пераклаў назву дакладна, як "вастрыё", і з таго часу гэтую браму пачалі называць Вострай (па-польску Ostra Brama).
Вострая брама - адзіная брама гарадской сцяны Вільні, якая захвалася да нашых дзён
Зразумела, што гэта толькі здагадка, але, напрыклад, як эскурсійная байка яна цікавая. Сучасная назва брамы Аušros vartai ("Брама Світанку").

1 комментарий:

thulannguyen комментирует...


Thanks for sharing, nice post! Post really provice useful information!

An Thái Sơn chia sẻ trẻ sơ sinh nằm nôi điện có tốt không hay võng điện có tốt không và giải đáp cục điện đưa võng giá bao nhiêu cũng như mua máy đưa võng ở tphcm địa chỉ ở đâu uy tín.