Уладальнікам лесапільні быў ашмянскі мешчанін Механіцкі Хонан Іцкавіч. Заснаваны завод у 1897 г. і праіснаваў як мінімум да канца 1930-ых гг. Знаходзілася лесапільня каля дарогі на Гальшаны.
![]() |
Фрагмент карты 1915 г. Пазначана як "Пильн." |
Але ў некаторых крыніцах пазначаны іншыя месцараспалажэнні (Казначэйская вул. і Школьны двор, а таксама Барунская вул.).
Акрамя лесапільні Механіцкі быў яшчэ ўладальнікам паравога млына.
Дакладнае распалажэнне лесапільні можна вызначыць па польскай карце. Знаходзілася яна на перакрыжаванні Гальшанскага тракта і дарогі з Казлінкаў у Повішні:
![]() |
Пазначана як "T." (пол. tartak "лесапільня") |
У міжваенных тэлефонных даведніках адрас лесапільні і млына Хонана Механіцкага - засценак Акмянеі дом 3.
Дарэчы ў міжваенныя часы апроч Механіцкага, лесапільню ў Ашмянах мелі яшчэ і Стругачы.![]() |
Спадарожнікавы здымак 2007 г. Тэрыторыя лесапільні пазначана чырвоным колерам |
Статыстыка па ашмянскай лесапільне з кніжках "Обзор Виленской губернии":
год
|
колькасць
працаўнікоў |
прадукцыйнасць,
руб. |
1899
|
6
|
2032
|
1900
|
6
|
17000
|
1901
|
6
|
3150
|
1902
|
8
|
4070
|
1903
|
12
|
5000
|
1905
|
10
|
15000
|
1906
|
11
|
15000
|
1907
|
11
|
15000
|
1908
|
15
|
25000
|
1909
|
16
|
18000
|
1910
|
35
|
36290
|
1911
|
35
|
33000
|
Паводле дадзеных за 1938 г. на лесапільне працавала 17 чалавек і мелася 2 лакамабілі, а на паравым млыну было 13 працаўнікоў (саўладальнік млына быў Заблоцкі, які хутчэй усяго быў зяцем Механіцкага).
Комментариев нет:
Отправить комментарий