понедельник, 26 марта 2018 г.

На актуальную тэму (15.05.1928)

Артыкул ананіма Z. з газеты "Słowo" 15.05.1928.

На актуальную тэму. Балячкі нашых сацыяльных спраў, калі іх выносяць на белы свет прыкрая рэч, аднак змушаны, дзеля грамадскага дабра, выказаць сваё меркаванне аб іх!
Не маю намеру, крый Божа, нашкодзіць каму-небудзь з паважаных асоб, або задаволіць уласнае самалюбства, безумоўна не, але з даўніх часоў маю прывітую схільнасць да добрага і прыгожага ў жыцці, і заўсёды быў прыхільнікам эстэтычных патрабаванняў, у гэтым кірунку я іду да канца.
Бібліятэка і чытальня Школьнай Інспекцыі, у значнай ступені будуць спрыяць развіццю асветы і культуры, калі яны належным чынам выконваюць сваю задачу. Маем ужо досыць шмат кніжак, але нажаль, доступ да іх, асабліва для вясковай грамадскасці, вельмі ўскладнены. Цэлы дзень яны зачынены і толькі каля сямі гадзін, а часамі і пазней, адкрываюцца. Ніхто з прыезджых да таго часу, каб атрымаць кніжкі, у горадзе не застаецца, насупраць, мы бачым, што ў рынкавыя дні да гэтай пары ў горадзе ўжо пуста.
Зачыненая чытальня – не менш прыкра і для гарадской грамады, на працягу цэлага дня знайшлося бы досыць шмат асоб, якія пажадалі бы скарыстацца чытальняй, нават за невялікую месячную плату, калі б былі часопісы, якія маглі бы зацікавіць грамадскасць.
Дзеля агульнай карысці, звяртаюся з просьбай да таго, каму ў першую чаргу належыць перамяніць існуючы лад, каб як найбольш палегчыць абмен кніжак, і чытальня змагла бы выконваць сваю важную задачу ва ўсіх сэнсах гэтага слова.
Павятовая камунальная каса пачала сваю дзейнасць, выдаўшы першыя крэдыты. Дырэктарам быў прызначаны Завістоўскі, у склад кіраўніцтва назначаны: адвакат Вітольд Галаўскі, як начальнік, чыноўнік стараства Міхаіл Маслоўскі і кіраўнік паштовага аддзелу Браніслаў Масальскі. Памагай Бог, гэтай карыснай і пажаданай установе!
Паўгода як маем кінатэатр, які без пытанняў адносіцца да культурных і адукацыйных цікавосткаў, праўда толькі тады, калі гэта прызначэнне забяспечваецца адпаведным падборам фільмаў.
Шкада, што Гурская аддала памяшканне ў чужыя рукі; ёсць довады, што ў іншых выпадках яго бы так не эксплуатавалі.
Цана за месца – вельмі вялікая ў параўнанні з іншымі гарадамі і працягвае павялічвацца.
Цвёрдыя і нават у першых шэрагах занадта шчыльна ўсталяваныя лаўкі, грамафон, які страшэна енча і не гарманізіруе з экранам, зразумела вызываюць незадаволенасць; аднак публіка стала перапаўняя кінатэатр, чакаючы змен да лепшага.
Resursa Obywatelska, якая месціцца ў купца Шэлюбскага, пакідае жадаць лепшага. Я бы прамаўчаў, каб яна называлася: «Яўрэйска-польская сталоўка».
Усё месца пакідае прыкрае ўражанне, ужо напачатку абурае не выкананне гігіенічных умоў: усюды брудна, на кухне гэта адчуваецца выключна!
Шэлюбскі, які ўзначальвае такое прыбытковае прадпрыемства, як буфет і кухня ў гэтай Resursie Obywatelsko-Ziemiańskiej, забыў аб тым, што найважнэйшай умовай з’яўляецца утрыманне памяшкання ў належным стане, яно павіна быць адпаведна мэблявана, і гэта бы заахвоціла мясцовых землеўладальнікаў і эліту горада на большае наведванне. Таксама безумоўна неабходна, каб памяшканне была абноўлена, кухня даведзена да належнай чысціні, што справядліва патрабуе грамадства пры такіх высокіх цяперашніх цэн на буфет.
Клуб, які складаецца з танцавальнай залы, картачнага пакоя і більярда, не дацягвае да належнага ўзроўня і не выкарыстоўваецца належным чынам. У загадчыкаў клуба няма кіраўнічай лініі – адсутнічая ініцыятыва і энэргія, няма сацыяльнай камунікацыі, і яшчэ прычына крытыкі – недахоп журналаў, якія маглі бы зацікавіць.
Да танцавальнай залы, мяне запрасілі некалькі знаёмых жанчын, дзе яны рэпетавалі. Незабыўныя харавыя песні, больш за дзесяць мілых, прывабных і чароўных жанчын, пры нязначным удзеле мужчын, якія ў той самы час у большасці былі побач... пры більярдзе!
Падраныя лаўкі, голыя брудныя сцены, а ніжнія шыбы ў вокнах, завешаны газетамі, каб не заглядалі з вуліцы, вось як выглядае танцавальная зала ў Resursie Obywatelskiej нашага горада.
Выступаючы па ініцыятыве групы жанчын, я звяртаю ўвагу «Piekarni Polskiej», а можа і санітарных органаў, каб яны пільней сачылі за чысцінёй у займаным памяшканні, а абслуговы персанал быў чысцей апрануты.

Крыніца:

Na temat aktualny. Bolączki naszych spraw społecznych są przykrym materjałem przy ukazaniu ich na światło dzienne, zmuszają jednak, w imię dobra społecznego, wyrazić opinje o nich!

Nie mam na mysli, by Broń Boże uchybić komubądż z osób poważnych, lub zadrasnąć miłość własną; stanowczo nie, ale mając, od bardzo dawna, wszczepione umiłowanie dobra i piękna w życiu, a estetycznych wymagań zawsze będąc zwolennikiem, w tym kierunku kroczę ku końcowi.
Bibljoteka i czytelnia Inspektoratu Szkolnego, w dużej mierze przyczyniać się będzie do rozwoju oświaty i kultury, jeżeli należycie wypełni swoje zadanie. Mamy już sporo książek, lecz niestety, dostęp do nich, dla wiejskiej publiczności zwłaszcza, jest bardzo utrudniony. Zamknięta dzień cały, dopiero o siódmej, a czasami i później jest otwartą. Nikt z przyjezdnych, do tej godziny, dla otrzymania książek w mieście nie pozostaje, widzimy przecież, że w dniu rynkowym o tej porze w mieście już pusto.
Nie mniej przykrem jest dla publiczności miejskiej zamknięcie czytelni, w ciągu całego dnia znalazłoby się sporo osób, chętnych korzystania z czytelni, chociażby za niedużą opłatą miesięczną, gdyby były pisma, mogące zainteresować publiczność.
W mysl ogólnego dobra, zwracam się z prośbą, do kogo w pierwszym rzędzie to należy, o zmianę obecnego zwyczaju, by ułatwić jaknajszerszą wymianę książek, a czytlnia by mogła wypełnie swe doniósłe zadanie w całem tego słowa znaczeniu.
Powiatowa kasa komunalna rozpoczęła swoją działalność przyznaniem pierwszych pożyczek. Dyrektorem mianowany został p. Zawistowski, do Zarządu powołani zostali: p. adwokat Witold Goławski, jaki naczelnik, p.p. Michał Masłowski urzędnik Starostwa i Bronisław Masalski, kierownik Urzędu pocztowego. Szczęść Boże, życzymy tej użytecznej i pożądanej placówce!
Mamy od półrocza kino-teatr, który bez kwestji należy do kulturalnych i oświatowych atrakcji, chodzi tylko o to, by odpowiedni dobór filmów spełniał to zadanie.
Szkoda, że pani Górska oddała lokal w ręce niepowołane; są zarzuty, które w innym wypadku nie byłyby tak wyzyskiwanie.
Ceny za miejsca – bardzo wygórowane w stosunku do innych miast lansują wciąż wzwyż.
Twarde, nawet w pierwszych miejscach zbyt gęsto ustawione ławki – niemożebnie jęczący gramofon, nie harmonizując naturalnie z ekranem, wzbudzają zrozumiałe niezadowolenie; jednakże publiczność stale przepełniając kino, oczekuje zmian na lepsze.
Resursa Obywatelska, mieszcząca się w posiadłości kupca p. Szelubskiego, pozostawia wiele do życzenia. Milczałbym uparcie, gdyby nosiła miano: „Jadłodajnia Żydowsko-Polska”.
Cały lokal sprawia przykre wraźenie, rażąc na wstępie nie przestrzeganiem warunków hygienicznych: brudno wszędzie: w kuchni to wrażenie wyjątkowo odczuwać się daje!
P. Szelubski, prowadząc tak korzystne przedsiebiorstwo, jakim jest bufet i kuchnia w owej Resursie Obywatelsko-Ziemiańskiej nie chce pamiętać o tem, że najpierwszym warunkiem jest utrzymanie lokalu we właściwym stanie; powinen być odpowiednio umeblowany i tem samem wzbudzałby większą frekwencję okolicznych ziemian i elity towarzyskiej miasta. To też bezwzględnie jest wskazanem, by lokal został odświeżony, kuchnia doprowadzona do należytej czystości, co przy utrzymaniu obecnych wysokich cen bufetu, zupełnie słusznie, przez społeczeństwo jest wymagane.
Klub do którego należy sala taneczna, pokój kartowy i bilardowy, nie stoi na wysokości swego zadania i nie jest należycie wykorzystany. Zarząd klubu nie ma kierowniczej linji, - brak inicjatywy i energji, - łączności towarzyskiej niema, a nieposiadanie pism, mogących zainteresować w znacznej mierze jest teo przyczyną.
Do sali tanecznej, wprowadzony byłem przez kilka pań z towarzystwa, gdzie wówczas odbywało próby, nieodżałowanej pamieci śpiewów chóralnych, kilkanaście miłych, ujmujących i uroczych pań, przy nielicznym udziale panów, którzy w tym właśnie czasie bywali w wiekszej części wypadków, tuż obok... przy bilardzie!
Obskurne ławy dokoła ścian, obnażone brudne ściany, a dolne szyby w oknach zasłonięte gazetami, by ulica nie wglądała, tworzą całość sali tanecznej w Resursie Obywatelskiej naszego miasta.
Powodowany inicjatywą grona Pań, zwracam uwagę „Piekarni Polskiej”, a może i władz sanitarnych, by pilniej przestrzegali czystści w zajmowanym lokalu, a obsługujący publiczność personel był szyściej ubrany.
Z.

Комментариев нет: