вторник, 29 августа 2017 г.

Праваслаўная могілкавая капліца

Пераканаўчых звестак аб тым, што на ашмянскіх праваслаўных могілках была капліца, я не знайшоў. Але ёсць некалькі фактаў, якія сведчаць аб магчымасці яе існавання.



2) У "Памятных кніжках Віленскай губерні" ёсць статыстычныя звесткі па праваслаўных прыходах за перыяд 1872-1902 гг. Адкуль мы можам даведацца, што з 1876 г., у ашмянскім прыходзе акрамя царквы існавала яшчэ і капліца (за 1881 і 1882 гг. чамусці капліца не ўзгадваецца). А з 1883 г. у прыходзе мелася прыхадская (Васкрэсенская) і прыпісная (Богаяўленская) цэрквы, а таксама зноў узгадваецца капліца. Колькасць вернікаў вагалася ад 459 да 675.

3) У кнізе "Памяць. Ашмянскі раён" у апісанні касцёла Святога Духа адзначана, што знаходзіўся ён у раёне праваслаўных могілак непадалёку ад дарогі Вільна-Ашмяны. Аднак тут магла быць блытаніна. Дзе знаходзіўся гэты малавядомы касцёл пакуль дакладна не вядома, але напэўна месціўся ён ў Святым Духу (зараз Будзёнаўка). Таму магчыма праваслаўныя могілкі маглі тут узгадаць не выпадкова і там насамрэч быў нейкі іншы храм.

Комментариев нет: