понедельник, 12 июня 2017 г.

Мізар у Олькавічах

У кнізе С.Пакроўскага "Археологическая карта Виленской губерніи" 1893 г. узгадваецца наступнае:

"... въ прѣделахъ Куцевичской вол. находится при д. Ольковичи старое кладбище, называемое татарскимъ и окружаемое въ народѣ ореоломъ таинственныхъ страховъ".

Татарскія могілкі (мізар) існуюць у Олькавічах і сёння. Пахаванняў на могілках каля 50, ёсць і сучасныя пахванні. Але большасць помнікаў без надпісаў і некаторыя з іх выглядаюць дастаткова старымі.
Самае старае датаванае пахаванне 1933 г. (з часопіса "Жыццё татарскае")

Комментариев нет: