воскресенье, 21 мая 2017 г.

Паходжанне тапоніма Кракоўка

Урывак з кнігі Чэслава Янкоўскага "Powiat Oszmiański" cz.1 p.90

Ад'ехаўшы каля пяці вёрст ад Ашмян, па правую руку ўбачым кавалак добрага сасновага лесу, які захаваўся сярод паўсюднай вырубкі, дзякуючы абачлівасці уласніка Хадзыньскага, па левую руку - першая вялікая карчма на тракце. Гэта Кракувка. Паводле мясцовай традыцыі, назва гэта ўзнікла ад таго, што на гэтым месцы пяць "кракусаў" (krakusi - лёгкая польская кавалерыя народнага характару), якія праходзілі тут у 1831 г. пад турэмным канвоем, збеглі і кінуліся ў мясцовыя лясы. Дзвюм з іх атрымалася бегчы, астатніх трох нагнала куля і іх пахавалі на месцы на правым боку дарогі каля паўвярсты ад карчмы, дзе яшчэ 5-6 год назад стаяў высокі драўляны крыж. І сапраўды, назва "Кракувка" ў дакументах і на картах да 1830-ых гг. не сустракаецца. Сёння, Кракувкай называюцца ўзгаданая карчма, вёска пры ёй і невялкі фальварак насупраць, нядаўна паўсталы.

Арыгінальны тэкст:


Але гэта толькі легенда, бо тапонім Кракоўка дакладна існаваў і да паўстання 1831 г. Так, напрыклад, у метрычнай кнізе ашмянскага дэканата за 1820 г. ёсць два запісы аб хросту дзяцей з гэтай вёскі:


Кракоўка на картах
Другая палова ХІХ ст.
Міжваены час

Кракоўка значна павялічылася ў бок Ашмянаў і зараз гэта адна з самых вялікіх вёсак раёна. Чырвоным колерам адзначана "старая" Кракоўка:

Комментариев нет: