четверг, 2 февраля 2017 г.

Міжваенная архітэктура Ашмянаў (частка III)

Спасылкі: на першую і другую часткі.

9) Адзін з дамоў на вул. Савецкай вельмі нагадвае праект дома для 2-х сямей архітэктара Зыгмунта Тарасіна, які змешчаны ў кніге "Budowa domów dla urzędników państwowych w woewództwach wschodnich" (1925):

Дом на вул. Савецкай, 47
Праект арх. Зыгмунта Тарасіна

Будынак знаходзіцца якраз у раёне, які ў большасці забудоваўся пры Польшчы, што таксама пацвярджае міжваенны час яго пабудовы. Магчыма, некаторыя адрозненні  звязаны з тым, што гэты дом пабудаваны на аснове другога будынка.

Схематычны малюнак будынка
10) Яшчэ адна магчымая "міжваенка" знаходзіцца на вуліцы Барунскай. Двухпавярховы будынак мае некалькі асаблівасцяў архітэкутрнага стылю 1920-30-х гг.:


       ДАДАТАК:

У суполцы 24 NEWS Ошмяны з'явіўся здымак 1970-ых гг. будынка, пра які ўжо ўзгадвалася ў першай часцы (так званы Дом пані Пляўгавай, або Дом з аркай). З дапамогай гэтага фотаздымка я перамаляваў ранейшы схематычны малюнак будынка:


Таксама з'явіліся сумненне наконт часа пабудовы аднаго з дамоў з першай часткі "Міжваенная архітэктура Ашмянаў". На сайце навучальнай установы, якая месціцца ў гэтым будынку паведамляецца, што ён уведзены ў эксплуатацыю ў 1957 г. А на фотаздымку бачна, што першапачаткова дом меў зусім іншы франтон. Таму яго апісанне ў кніге Шамрука "Архитектура Беларуси XX - начала XXI в.: эволюция стилей и художественных концепций", дзе паведамляецца, што ўзведзены ён ў 1930-ых гг., не адпавядае рэчаіснасці.


У апошнія гады быў перабудаваны Дом старасты. Нажаль будынак страціў сіметрычнасць і выглядае вось так:

Будынак пасля перабудовы
Праект арх. Ст. Мечнікоўскага

Комментариев нет: