пятница, 10 апреля 2015 г.

Прамысловасць Ашмянаў 1920-30-ых гг.

Прамысловыя прадпрыемсты на "польскай" карце:


1 - дражджавы завод; 2 - гарадская электрастанцыя; 3 - гарадская бойня; 4 - тартак; 5-7 - гарбарні; 8-9 - паравыя млыны.

Тэкст і табліца з кнігі "Памяць. Ашмянскі раён":

Флагманам прамысловасці не толькі павета, але і Віленскага ваяводства лічыўся дражджавы завод (B-cia A. i D. Strugacz), пра які ў свой час паведамлялася: “Ва ўсім Віленскім ваяводстве няма прадпрыемстваў, якія выпкупілі б прамысловыя пасведчанні першай катэгорыі, маецца ўсяго адно прадпрыемства другой катэгорыі (фабрыка дражджэй Стругач у Ашмянах) і ўсяго два прадпрыемствы трэцяй катэгорыі (электрастанцыя і водаправод у Вільні). Можна дапоўніць, што завод пачаў адбудоўвацца ў 1921 г., а ў наступным годзе Абрам і Давід Стругачы атрымалі дазвол на пуск прадпрыемства. У 1924 г. на ім працавала 9 чалавек, у 1934-1937 гг. – 33 работнікі, завод уваходзіў у картэль “Таварыства вытворцаў дражджэй”, разам з аналагічным заводам у Нова-Вільні ў 1929 г. ашмянскія дражджавікі выпусцілі 795 т прадукцыі, што склала 10% ад прадукцыі  ўсёй дражджавой прамысловасці Польшчы.

 Гарадская электрастанцыя і дражджавы завод

Гарадская электрастанцыя (Hydro-elektrownia miejska) пабудавана ў 1931 г. на месцы драўлянага млына.

У Ашмянах у 1927 г. меліся, акрамя дражджавога завода, гарэлачная фабрыка, гарбарныя заводы Дынерштэйна, Б.Бунімовіча і Качмера, Каца, Порта, бойня К.Руткоўкскага, фабрыкі цукерак Б.Эпштейна і А.Рубінсона, М.Мельніка, Святога, фарбавальная майстэрня М.Лапідуса, тытунёвая фабрыка, тартак Л.Стругача і іншыя нязначныя прадпрыемствы. Існавала тэлефонная станцыя.

Таксама паводле тэлефонных даведнікаў у Ашянах меліся фабрыкі газаваных вод Мэйера Крайновіча і Мовшы Шамеса (Krajnowicz Mejer, wlaściciel hurtowego składu piwa i fabryki wód gazowyh, Holszańska 3; Szames Mowsza, właśc. fabryki wód gazowych, Holszańska 16). А тартак і паравы млын, які знаходзіўся ў Акмянеях (зараз гэта частка Ашмянаў) належыў Хонану Механіцкаму (Oszmiański parowy młyn i tartak, Chonon Mechanicki i S-ka, Oszmiana, Okmienieje 3).

Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы, якія дзейнічалі ў Ашмянах у 1938 г.
Назва
Уладальнік
Колькасць рабочых
Парасілавая гаспадарка, абсталяванне
Выпуск прадукцыі (за год)
Дражджавы завод
Браты Стругачы
29
Паравая машына, газагенератар, 12 электраматораў
230 тон
Паравы млын
Механіцкі і Заблоцкі
13
Паравая машына
-
Гарбарны завод
Бунімовіч
10
-
Юхту 362 кг, халяў 2400 пар, падклейкі 12000 шт.
Гарбарны завод
Качмер
11
-
-
Гарбарны завод
Дынерштэйн
5
-
-
Гарбарны завод - ?
Гардон
11
-
-
Войлачная фабрыка
Левін
8
-
-
Войлачная фабрыка
Гурвіч і Абрамовіч
13
-
-
Лесапільны завод
Механіцкі
17
2 лакамабілі
-
Электрастанцыя гарадская
-
-
52 кВт
-
Пры дражджавым заводзе
Стругачы
-
160 кВт
-

Да нашых дзён захаваліся дражджавы завод, гарадская бойня (зараз мясакамбінат) і гарадская электранстанцыя (зараз бар "Стары млын").

Комментариев нет: