Большасць вуліц і завулкаў Ашмянаў атрымалі сваі назвы ў пасляваенныя гады. Гістарычных назваў засталося вельмі мала (Гальшанская, Барунская). На сённяшні дзень большасць вуліц і завулкаў горада названы ў гонар знакамітых людзей.
Для пачатку узгадаем людзей, якія маюць дачыненне да Ашмянаў або ашмянскага края:
Доўгі час жыў у Кушлянах (Ашмянскі павет, зараз Смаргонскі раён) і пахаваны ў Жупранах (Ашмянскі раён) адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч (1840-1900), яго імя таксама носіць ашмянскі краязнаўчы музей. У Балванішках (сёння Зялёны Бор, Ашмянскі раён) жыла сям'я Зыгмунда Мінейкі (1840-1925), у яго гонар была пераназвана былая вул. Лугавая. Лёс гэтых двух дзеячаў спачатку развіваўся амаль аднолькава: абодва нарадзіліся ў адзін год, навучаліся ў Віленскай гімназіі, удзельнічалі ў паўстанні 1863-64 гг. (Мінейка быў кіраўніком паўстання ў Ашмянскім павеце), пасля чаго былі вымушаны пакінуць радзіму. Пасля Багушэвіч стаў вядомым адвакатам і пісьменнікам, а Мінейка выехаўшы ў Еўропу быў інжынерам, археолагам, вайскоўцам і шмат кім іншым.
Нядаўна з'явілася вуліца ў гонар Лейбы Давідавіча Стругача (1842-1906), які заснаваў буйны вінакурны завод (зараз дражжавы) у Ашмянах. Захавалася таксама яго сядзіба ў Панавелішках (зараз тэрыторая Ашмянаў), пахаваны ён на ашмянскіх яўрэйскіх могілках.
На тэррыторыі Ашмянскага ўезда (зараз Валожынскі раён) нарадзіўся і савецкі дзяржаўны дзеяч Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі (1877-1926).
Францішак Багушэвіч
|
(здымка няма)
|
Міхаіл Вікенцьевіч Голяс (1892-1941) нарадзіўся ў застенку Повішні каля Ашмянаў. З'яўляўся сакратаром Ашмянскага падпольнага райкома КПЗБ, пасля сакратар гарсавета, старшыня Ашмянскага сельсавета, выбраны дэпутатам раёнага Савета. Яго імя сёння носіць былая вул. Водная.
Лётчыкі Аляксандр Мікалаевіч Аўдзееў (1906-1941) і Пётр Піліпавіч Страленка (1913-1941) 25 чэрвеня 1941 здзейснілі вогнены таран на тэрыторыі Ашмяншчыны. У іх гонар былі пераназваны былыя вуліцы Польная і Павяжская, адпаведна.
Лётчыкі Аляксандр Мікалаевіч Аўдзееў (1906-1941) і Пётр Піліпавіч Страленка (1913-1941) 25 чэрвеня 1941 здзейснілі вогнены таран на тэрыторыі Ашмяншчыны. У іх гонар былі пераназваны былыя вуліцы Польная і Павяжская, адпаведна.
Аляксандр Аляксандравіч Камінскі (1919-1943) - падпольшчык і партызан, удзельнічаў у забойстве мінскага бургамістра, да вайны быў участковым оперупаўнаважаным Ашмянскага раённага аддзела міліцыі. Яго імем была названа вул. Новая, таксама ў горадзе ёсць мемарыяльная дошка ў яго гонар.
Уладзімір Іванавіч Тубеліс (1911-1955) і Васілій Аляксеевіч Чаркасаў - кіраўнікі партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі ашмянскага раёна. Тубеліс таксама з'яўляўся сакратаром Ашмянскага падпольнага райкама КП(б)Б.
Сяргей Уладзіміравіч Залатароў (1967-1986) і Сяргей Віктаравіч Клінцэвіч (1968-1988) - вайскоўцы з Ашмяншчыны, якія загінулі ў Афганістане.
Уладзімір Іванавіч Тубеліс (1911-1955) і Васілій Аляксеевіч Чаркасаў - кіраўнікі партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі ашмянскага раёна. Тубеліс таксама з'яўляўся сакратаром Ашмянскага падпольнага райкама КП(б)Б.
Сяргей Уладзіміравіч Залатароў (1967-1986) і Сяргей Віктаравіч Клінцэвіч (1968-1988) - вайскоўцы з Ашмяншчыны, якія загінулі ў Афганістане.
Міхаіл Голяс
|
Аляксандр Аўдзееў
|
Пётр Страленка
|
Аляксандр Камінскі
|
Уладзімір Тубеліс
|
Васілій Чаркасаў
|
Сяргей Залатароў
|
Сяргей Клінцэвіч
|
Ёсць таксама некалькі вуліц, якія названы у гонар знакамітых беларускіх пісьменнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча. Дарэчы, жонка Якуба Коласа нарадзілася ў Ашмянах. З часоў яшчэ Польскай Рэспублікі ў Ашмянах існуе вуліца Адама Міцкевіча, які нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Янка Купала
|
Якуб Колас
|
Максім Багдановіч
|
Адам Міцкевіч
|
Астатнія вуліцы і завулкі горада носяць імёны літаратурных дзеячаў Аляксандра Пушкіна, Антона Чэхава, Мікалая Астроўскага, Уладзіміра Маякоўскага, Максіма Горкага, Мікалая Чэрнышэўскага, рэвалюцыянера Мікалая Баўмана, генерала-фельдмаршала Міхаіла Кутузава, героя грамадзянскай вайны Васілія Чапаева, савецкага дзяржаўнага дзеяча Сяргея Кірава, лётчыкаў і касманаўтаў Валерыя Чкалава, Юрыя Гагарына, Уладзіміра Камарова і Ўладзіміра Сярогіна, герояў Вялікай Айчыннай вайны Зоі Касмадзем'янскаі, Алега Кашавога (у Ашмянах таксама ёсць іх помнікі) і Дзмітрыя Карбышава.
Максім Горкі
|
Мікалай Баўман
|
||
Сяргей Кіраў
|
|||
Уладзімір Камароў
|
|||
Уладзімір Сярогін
|
Па планах павіны з'явіцца яшчэ вуліцы у гонар пахаванага ў Гародніках (Ашмянскі раён) знакамітага польскага хіміка Анджэя Снядэцкага (1768-1838), аўтара "Powiat Oszmiański", які нарадзіўся ў Палянах (Ашмянскі раён) Чэслава Янкоўскага (1857-1921) і загінулага ў Афганістане Эдуарда Эдуардавіча Кеда (1967-1987). Дарэчы, вуліцы Янкоўскага (сённяшняя Піянерская) і Снядэцкага (яго імя таксама насіла гімназія) існавалі ў Ашмянах у часы Польскай Рэспублікі.
Анджэй Снядэцкі
|
Чэслаў Янкоўскі
|
Эдуард Кеда
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий