Старонкі

пятница, 19 августа 2016 г.

Аўтары сучаснага герба Ашмянаў

Вядома, што аўтарамі сучаснага герба горада Ашмяны (зацверджаны 17.07.2006), які распрацаваны на аснове герба 1792 года, з'яўляюцца Марына Міхайлаўна Ялінская (аўтар) і Віктар Аляксандравіч Ляхар (мастак).

Сучасны герб
Герб 1792 г.

Але больш справядліва было б дадаць да аўтараў герба яшчэ аднаго чалавека - Тадаса Даўгірдаса (Tadas Daugirdas, 1852 - 1919). Гэта літоўскі мастак, археолаг і краязнаўца. Даўгірдас у 1910-ых гг. намаляваў гербы шматлікіх літоўскіх гарадоў, сярод якіх быў і герб Ашмянаў. Пазней (у 1920-ых гг.) малюнкі гэтых гербаў былі выдадзены ў выглядзе паштовак Бронюсам Шаляморасам (Bronius Šaliamoras). Таксама цікава паглядзець і на герб горада Шаўляй, які вельмі падобны на ашмянскі:

Герб Ашмянаў
Герб Шаўляй

А калі паглядзець на малюнак у кніге Povilas Karazija "Ašmenos miestas ir apskritis" (1933), то шмат якіх пытанняў наконт аўтарства герба знікаюць. Нажаль, хто намаляваў гэты герб знайсці не ўдалося. Улічваючы, што ў той час Ашмяны знаходзіліся ў складзе Польшчы, то магчыма гэты герб быў распрацаваны не літоўскімі, а польскімі мастакамі. Але канцэпцыя гэтага варыянта хутчэй усяго ўзята ад малюнка Даўгірдаса.
Герб Ашмянаў з кнігі "Ašmenos miestas ir apskritis"
Відавочна, што сучасны герб - поўная копія малюнка, які быў зроблены амаль сто гадоў назад. Магчыма і галоўныя колеры (чырвоны і блакітны), хоць і выкарастаныя ў іншых палях,  узяты ад Даугірдаса.
Яшчэ адзін варыянт ашмянскага герба, 1920 (limis.lt)
Герб Ашмянаў мае цікавы лёс зацверджаны ў Рэчы Паспалітай, скасаваны Расійскай імпэрыяй, намаляваны ў Літве, адроджаны ў Беларусі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий